“Залаты” імідж краіны ў свеце. Том ІІІ
Адзін раз — выпадковасць, два — супадзенне, а тры — ужо традыцыя. Гэтае выслоўе цалкам адыходзіць да мастацкага праекта “Спадчына Беларусі”, у рамках якога днямі адбылася прэзентацыя трэцяй кнігі пад назвай “Скарбы Беларусі”. Натуральна, што напярэдадні Дня работнікаў культуры мы не маглі не сустрэцца з гэтымі няўрымслівымі аўтарамі праекта, “скарбашукальнікамі” Алегам ЛУКАШЭВІЧАМ і Аляксандрам АЛЯКСЕЕВЫМ, каб пагутарыць з імі не столькі пра сам праект, колькі пра іхняе адчуванне стану і перспектыў галіны. Але гаворка, безумоўна, адштурхнулася ад новага выдання і невялікай “рэтраспектывы” ў гісторыю праекта.