Раман МАТУЛЬСКІ: "Смартфон не заменіць кнігу!"
Горад адметны актыўнымі жыхарамі, а ўстанова — ініцыятыўнымі работнікамі. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман МАТУЛЬСКІ на ўрачыстым святкаванні Дня горада ў Вялікім тэатры оперы і балета атрымае званне “Мінчанін года”. А 15 верасня спецыялісты адзначаць Дзень бібліятэк. Што ні кажыце, нагод для сустрэчы карэспандэнта “К” з Раманам Сцяпанавічам, каб пагутарыць пра галоўную бібліятэку краіны і асобу яе кіраўніка, дастаткова.