Пад “ДАХам” і на скрыжаванні
За некалькі дзён да адкрыцця выстаўкі выяўленчага мастацтва ў межах фестывалю “ДАХ” у Палацы мастацтваў панаваў творчы беспарадак, якога тут ніколі не бачылі наведвальнікі. Зацемненыя вокны стваралі ў залах паўзмрок, некаторыя палотны яшчэ высыхалі, пакункі з карцінамі ў змененай экспазіцыйнай прасторы першая цікаўная публіка ўспрымала са здзіўленнем. Канцэптуальная задума арганізатараў прадэманстраваць адначасова розныя віды мастацтваў адыграла важную ролю ва ўспрыманні твораў. Пад гукі музыкі, размовы вострыя, яркія жывапісныя і графічныя палотны можна было не проста назіраць, а — адчуваць, як адчуваеш сур’ёзны фільм ці спектакль.
Далей