Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Беларусі з любоўю”
На выстаўцы, якая з 26 жніўня экспануецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, паказана больш за 20 графічных работ Сярэбранага стагоддзя. Матэрыялы: аловак, акварэль, гуаш, туш, вугаль.
Ці вырастуць на палескіх балотах культурнатурыстычныя комплексы?
Турпраект “К”: велатур па Палессі Частка ІІІ (Пачатак у №№ 32 — 33) Нарэшце, ззаду засталіся Бездзеж і Моталь, Варацэвічы, Іванава і Пінск, але наперадзе нас чакалі Кудрычы з іх незабыўнай аурай, Гарадная, Столін, Нова-Беражное, Давыд-Гарадок, Цераблічы… У кожным населеным пункце — свае адметнасці і свае праблемы. Яшчэ некалькі кіламетраў — і новыя нагоды для роздуму. Ці хутка глабалізацыя “пераможа” аўтэнтыку Кудрычаў і як гэтаму супрацьстаяць? Ці адродзіцца школа ганчарства ў Гарадной? Ці атрымае другое нараджэнне маёнтак рода Алешаў? І як зрабіць сацыякультурную сферу Давыд-Гарадка папраўдзе гарадской? Пытанні ўсё паўставалі і паўставалі...
Эх, ніхто мяне не любіць!
Існуе такі “чорны” журналісцкі гумар. Маўляў, навошта ўкладваць грошы ў вытворчасць? Там і фінансаванне патрабуецца немалое, і вынікаў давядзецца чакаць не адзін дзень. Куды больш “рэнтабельна” ўкласці хаця б невялічкую частку тых грошай у СМІ — і літаральна на наступны дзень яны распішуць вашы “вытворчыя вынікі” так, што вы і самі будзеце гатовы ў іх паверыць: вось яна, сіла друку! Няблага было б, каб нашы дзеячы культуры калі-нікалі ўзгадвалі гэты анекдот. Можа, менавіта такі “несур’ёзны” падыход да сур’ёзнай тэмы — творчасць і яе адлюстраванне ў прэсе — падштурхне іх да больш актыўнай папулярызацыі ўласных дасягненняў. Бо часам ажно крыўдна бывае: ну чаму таленавітыя музыканты-класікі (дарэчы, класікі ва ўсіх сэнсах) не ўмеюць належным чынам прадставіць тое, чым яны займаюцца, шырокай аўдыторыі? На музычнай мове — калі ласка, “гутараць” без праблем. А давесці хаця б мінімальную інфармацыю пра тое, дзе і як выступілі, што новага стварылі — не, ніяк. І пры гэтым не стамляюцца скардзіцца: эх, не заўважаюць мяне спадары журналісты!
Казка Глуска
20 гадоў таму малады бусел аблюбаваў новенькую асвятляльную мачту ў левым куце глускага стадыёна. На вачах здзіўленых глусчан буслінае жытло ўзводзілася па няпісаных правілах пляцення з галінак і трэсак. Калі гняздо было гатова, бусел зайшоўся прызыўным клёкатам (за гэтую мелодыю празвалі яго Ялотам). І тады прыляцела бусліха.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»