Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Космас, зямля і мора Аляксея Ляонава
Я сустракаўся з Аляксеем Архіпавічам ЛЯОНАВЫМ тройчы: 22 і 23 красавіка — у Нацыянальным мастацкім музеі пад час агляду экспазіцыі ягонай персанальнай выстаўкі “Зямны і касмічны жывапіс” і класічнай музейнай калекцыі, а таксама на прэс-канферэнцыі перад вернісажам. Размова ішла пра рознае. Адказы на многія пытанні, якія мяне цікавілі, я вырашыў згрупаваць па раздзелах, каб чытачу лягчэй было арыентавацца ў вехах жыцця і творчасці гэтай унікальнай асобы.
Што значыць “Пайшлі ў Палац!” па-жыліцку?
“К” чарговы раз вяртаецца да надрукаванага. У № 12 нашай газеты за 2007 год быў змешчаны артыкул “Жыліцкі палац як рухавік перамен”, дзе гаворка ішла пра помнік сядзібнага дойлідства Магілёўшчыны XVIII — XIX стагоддзяў, адметны захаванасцю ўнутранага ўбрання. Палацу нададзена першая катэгорыя ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, ён уключаны ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Стопакаёвая летняя рэзідэнцыя паноў Булгакаў разам з часткай старадаўняга парку (пра іх гісторыю “К” падрабязна пісала два гады таму) перайшла на баланс аддзела культуры Кіраўскага райвыканкама. На сёння ва унікальных палацавых сценах дзейнічаюць дзіцячая школа мастацтваў, музей, бібліятэка. Але некаторыя сядзібныя памяшканні знаходзяцца папраўдзе ў аварыйным стане. За рэалізацыю Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы па аднаўленні Жыліцкага палацава-паркавага комплексу ўзяліся ў сакавіку. Пачала ажыццяўляцца задума начальніка аддзела культуры Кіраўскага райвыканкама Тамары Галубоўскай па пераўтварэнні вёскі Жылічы ў адметны духоўна-турыстычны цэнтр не толькі раёна і вобласці, але і рэспублікі. Словам, справа зрушылася. Менавіта ёй рэдакцыя найперш і зацікавілася. І логіка журналісцкай увагі тут, як падаецца, цалкам абгрунтаваная. Амаль даведзеныя да ладу палацавыя аб’екты маюць ужо Нясвіж і Мір, адрэстаўраваны Палац Пацёмкіна займеў Крычаў... Чаму б пашанотны спіс не прадоўжыць Жылічам? І няхай гаворка — пра вёску, якая знаходзіцца ўдалечыні ад шумных аўтатрас: прасёлкавыя дарогі, пры жаданні, бываюць не менш ажыўленымі, чым прыгарадныя шашэйкі. Вёска ж Жылічы, мяркуючы па аператыўнасці складання турыстычных фотасайтаў, вабіць усё большую колькасць аматараў напаўзабытай і пакуль як след “нераскручанай” беларускай даўніны.
“БЛІЦСІМФОНІЮ” РЭГІЁНАЎ СТВАРАЕ “ФОТААРКЕСТР”
Фотакарэспандэнты раённых газет працуюць у кожным са 118 рэгіёнаў Беларусі, фіксуючы знакавыя імгненні жыцця свайго любага краю. Сёлета ж агульнае сімфанічнае палатно, якое яны ствараюць, можна сімвалічна назваць “Прысвячэнне роднай зямлі”. У Год роднай зямлі, напярэдадні Дня друку, фотарэпарцёры — на нашым здымку, вядома, толькі невялікая частка “аркестрантаў” гэтага зладжанага інфармкалектыву — сабраліся ў Мінску. З якой жа мэтай?
Незапатрабаваны... “прасунутыя” спецыялісты
Размеркаванне выпускнікоў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбывалася ў спакойным рытме. Але ж усплёскі нервознасці ўсё ж здараліся. Асобныя студэнты не хавалі свайго незадавальнення і прынцыпова адмаўляліся падпісаць ведамасць, а хтосьці нават не стрымліваў слёз. Але камісія не надта звяртала на іх увагу — яна кіравалася зусім не эмоцыямі, а заканадаўствам і прагматыкай культурнай палітыкі краіны.
Амаль як у жыцці. Толькі ў казцы
Дзякуючы яму “Беларусьфільм” стаў “радзімай” Бураціна, Зорнага хлопчыка, Пітэра Пэна, які вучыў: “А ты падумай пра што-небудзь вельмі прыемнае — і ўзлятай!”, гарэзлівай дзяўчынкі па імені Чырвоны Каптурык, што, бегучы па лесе, прасякнутым яркім ранішнім сонцам, спявала: “А-а, у Афрыцы рэкі — вось такой шырыні!”, і многіх іншых кіналюбімцаў дзятвы. У яго стужках здымаліся Ралан Быкаў, Уладзімір Этуш, Рына Зялёная, Уладзімір Басаў, Яўген Еўсцігнееў, Альберт Філозаў, Таццяна Пельтцэр, Павел Кадачнікаў, а песні да іх пісалі Булат Акуджава, Юлій Кім, Юрый Энцін, Аляксей Рыбнікаў, Яўген Крылатаў... І ўсе яны не баяліся ў “дзіцячых” фільмах размаўляць пра вечныя тэмы — любові і смерці, дабра і зла. Леанід НЯЧАЕЎ ніколі не прызнаваў стэрэатыпаў — як у дзіцячым кіно, так і ў жыцці ўвогуле. Чалавек, на фільмах якога вырасла і вырасце яшчэ не адно пакаленне дзяцей, 3-га мая адзначае сваё 70-годдзе. А яшчэ 20 гадоў таму выйшаў у свет фільм “Не пакідай” — апошняя работа рэжысёра на “Беларусьфільме”. Днямі па запрашэнні Музея гісторыі беларускага кіно знаны рэжысёр наведаў Мінск.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»