У памяці апладысменты не сціхаюць
Цяпер гэтыя інтэлігентныя жанчыны сталага веку амаль што суседкі. Адна жыве ў нумары 16, а другая — здаецца, у 19-ым. Кожная мае па невялічкім, утульным і чыстым пакоі, вокны якога выходзяць у лес, што з усіх бакоў атуляе Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Навакольная цішыня і спакойны лад жыцця, пазбаўлены побытавых клопатаў, спрыяюць успамінам: пра вялікую сцэну, гром апладысментаў, мора кветак. Такое ніколі не забываецца. І радасць гэтых імгненняў мае ўласцівасць раз-пораз вяртацца. Асабліва цяпер, напрадвесні.
Далей