Дзе шукаць “залаты ключык”?
Сёння на старонках нашага выдання мы, працягваючы традыцыю правядзення “круглых сталоў” па актуальных праблемах мастацтва, чарговы з іх прысвячаем рэаліям існавання ў сучаснай культурнай прасторы тэатраў для дзяцей. Адпаведна “К” і сабрала зацікаўленых у сценах Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Сваімі думкамі і развагамі падзяліліся як тэарэтыкі тэатра, педагогі, псіхолагі, так і практыкі: драматургі, акцёры, рэжысёры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Неабыякавая гаворка аб стане тэатра для дзяцей і перспектывах яго існавання абазначыла тыя праблемныя “кантрапункты”, што не могуць не хваляваць, бо яшчэ ніхто не абверг слушнасці сцвярджэння: “Дзеці — наша будучыня”. І гэты “культура”ўскі “круглы стол”, у першую чаргу, — спроба выкрышталізацыі “вектараў”, па якіх у ХХІ стагоддзі, магчыма, будзе развівацца на Беларусі дзіцячы тэатр.
Далей