Юрыст, які любіць жарты
Сёння ў рубрыцы “З пошты “Куфра...” прапануем пазнаёміцца з нашым аўтарам Уладам Скамарохам. Сапраўднае імя — Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч. Нарадзіўся ён ў 1960 годзе ў вёсцы Скамарошкі на Стаўбцоўшчыне. Атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю, скончыў аспірантуру БДУ. Працаваў у сістэме МУС, затым — на рабочых і кіруючых пасадах у АПК, машынабудаванні, энергетыцы, у дзяржаўных і камерцыйных структурах. Цяпер займаецца літаратурнай дзейнасцю і хатняй гаспадаркай.
Піша з 2002 года. У 2004-ым выдаў свой першы паэтычны зборнік “Памяць”, прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі. Друкуецца на беларускай і рускай мовах. Піша вершы, п’есы, сцэнарыі, казкі, апавяданні, найбольш — гумарыстычна-сатырычныя творы. Адзін з іх прапанаваў “Куфру...”
Далей