Час выбраў яго
28 студзеня споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння нашага выдатнага кінарэжысёра Міхаіла Пташука...
На жаль, з жыцця ён пайшоў нечакана і заўчасна, як гэта часта здараецца з сапраўднымі Творцамі. Але, развітаўшыся з гэтым светам, ён не развітаўся з намі, — Пташук працягвае жыць у сваіх фільмах, вучнях, у справах, якія ён здзейсніў сам альбо ініцыяваў. І — у сваіх словах-думках-вобразах, што паспеў занатаваць у мемуарах. Яны, дапоўненыя публікацыямі розных гадоў, прысвечаных майстру, успамінамі пра яго родных, блізкіх, сяброў, выйшлі не так даўно ў свет асобнай кнігай, якая так і называецца: “Міхаіл Пташук”.
І сёння нам хацелася б яшчэ раз “агучыць” некаторыя з тых думак, што пранёс Майстар праз усё сваё жыццё...