Свет вобразаў Юліі Сафонавай
22 лістапада ў Наваполацкай гарадской выставачнай зале адкрылася персанальная выстаўка мясцовай мастачкі Юліі Сафонавай. У наш час не так ужо і часта ладзяцца вернісажы, тым больш у рэгіёнах. Ды не толькі гэтым адметная з’ява — здзіўляе і падзагаловак выстаўкі: “Батык, графіка, фота”.
Вельмі ўжо розныя гэта віды выяўленчага мастацтва. Здавалася б, навошта аднаму чалавеку шукаць сябе ў такіх непадобных напрамках? Ці гэта так, эксперыменты? Але не: нават з першага погляду відаць, што творы сабраны у экспазіцыю не выпадковыя, а іх узровень — не аматарскі. Не дзіва, што выстаўка збірае шмат наведвальнікаў. Калі вас не вабіць фота (маўляў, сам здымаю!), не хочаце блукаць па лініях павуціння графікі, дык экзатычны батык дакладна не пакіне абыякавым!
Далей