Зачыняйце шчыльна дзверы!
Бяспека дзяржавы — гэта ўпэўненасць у эканамічнай незалежнасці. Сённяшняй і заўтрашняй. І з прыбыткам, як вядома, застаецца толькі ашчадны гаспадар, які эканоміць на ўсім, толькі не на людскім даверы. І калі гаворка пра ўстановы культуры, дык падыходы да выканання дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” павінны быць асабліва адказнымі і дзейснымі. Бо бібліятэкі і клубы — не толькі месцы займальнага баўлення вольнага часу, але і цэнтры выхавання насельніцтва, якія павінны дзейнічаць па прынцыпе “рабі, як мы”. Інакш кажучы, не толькі арганізоўваць паўнавартасны адпачынак, але і дапамагаць на ўласным прыкладзе наладжваць разумны побыт. Менавіта да гэтага і імкнуцца культасветработнікі Міншчыны.
Пра тое, як эканомія энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў пераўтвараецца ў прыбытак духоўны, карэспандэнт “К” гутарыць з начальнікам упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Анатолем АКУШЭВІЧАМ.
Далей