Сёння ў Мінску ва ўрачыстай атмасферы распачынаецца міжнародная прэм’ера чатырнаццатай “серыі” шматгадовай кінафестывальнай творчай эпапеі пад назвай “Лістапад”...
Для беларускай карціны “Чаклун і Румба” рэжысёра Андрэя ГОЛУБЕВА паказ на кінафестывалі “Лістапад” стане прэм’ерным. Напярэдадні вялікага “выхаду ў свет” новай стужкі карэспандэнт “К” сустрэўся з яе рэжысёрам і паспрабаваў высветліць, якія ж шанцы на перамогу ёсць у нашага беларускага “канкурсанта”.
У рамках ХІV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” гледачоў і гасцей чакае шэраг цікавых сюрпрызаў. Сярод іх — прэзентацыя сольнага альбома папулярнай беларускай актрысы тэатра і кіно Веры ПАЛЯКОВАЙ.
Альбом так і называецца — “Актрыса”. Натуральна, мы не маглі абмінуць гэты факт і патэлефанавалі ёй.