Кардыяграма “Панарамы”
Яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага ўжо стагоддзя, калі фестывальны рух ахапіў літаральна ўсе беларускія гарады, “раптам” высветлілася, што адзіным буйным горадам, дзе свайго тэатральнага фестывалю няма, з’яўляецца Мінск. У той час як усе перадумовы для гэтага — відавочныя: пачынаючы ад тэатраў, што працуюць у беларускай сталіцы, і заканчваючы сучаснай, развітай сацыяльнай інфраструктурай горада, здольнай не проста прыняць тэатральныя калектывы з розных краін свету, але і годна прэзентаваць іх мастацтва на беларускіх падмостках. А таму сказаць, што трэцяй “Панарамы” сталічныя тэатралы чакалі даўно і аддана, значыць не сказаць нічога.