Панарама роляў Багдана Ступкі
Адным з чаканых гасцей сёлетняй “Панарамы” стаў народны артыст СССР і Украіны Багдан СТУПКА, улюбёнец як зацятых тэатралаў, так і кінаманаў.
Як мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франка, на фестывальнай сцэне ён прадставіў эксперыментальны спектакль “Саламія”, у якім сам, дарэчы, не заняты, — дарогу маладым. Але затое ён шмат сустракаўся з нашымі прыхільнікамі ягонага таленту, у тым ліку і з будучымі акцёрамі і рэжысёрамі — студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з гумарам разважаючы пра акалічнасці акцёрскай прафесіі, і не толькі. Багдан Сільвестравіч, дарэчы, з удзячнасцю ўзгадаў, што дыплом тэатразнаўцы ў 1987-ым годзе ў Кіеўскім тэатральным інстытуце імя Карпенкі-Карага яму падпісаў і ўручыў... “наш” доктар мастацтвазнаўства Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі, 70-гадовы юбілей якога мы адзначалі сёлетняй вясной.
Далей