А ці іграў на скрыпцы Колас?
У экспазіцыі Коласаўскага музея, які месціцца ў самым цэнтры Акадэмічнага гарадка, увагу прыцягвае старая скрыпачка, побач з якой на сцяне вісіць тонкі смык. Адразу прыгадваюцца знакамітая паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” і яе юныя героі Сымон і Ганна, што паўсталі ў бронзе ў вядомай скульптурнай кампазіцыі Заіра Азгура на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.
Міжволі і маё першае пытанне да суразмоўцы — сына Якуба Коласа, доктара тэхнічных навук Міхася МІЦКЕВІЧА — было такое: А ці іграў на скрыпцы Колас?