«Здыміце кіно пра гэтых людзей!»
Пра перспектывы развіцця нашага кінематографа айчынныя кінавытворцы і раней, і апошнім часам гаварылі нямала, ды перспектывы тыя пакуль яшчэ не рэалізуюцца: на міжнародным, а правільней — на сусветным экране беларускага кіно практычна няма. А, між тым, існуюць жа, пэўна, шляхі, якія могуць вывесці беларускую кінавытворчасць на якасна іншы ўзровень? І сёння, “паміж” двума буйнымі айчыннымі кінафестывалямі — Рэспубліканскім фестывалем беларускіх фільмаў, які прайшоў у Брэсце, і Мінскім міжнародным кінафестывалем “Лістапад”, што літаральна праз месяц пройдзе ў беларускай сталіцы, — мы раз-маўляем сёння не з “вытворцам”, а, хутчэй, са “спажыўцом”, прытым — з кампетэнтным, з чалавекам, якому не абыякава, што глядзець. Наш субяседнік — кінакрытык, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Антон СІДАРЭНКА.
Далей