Галоўным мерапрыемствам, прымеркаваным да прафесійнага свята работнікаў культуры, стаў святочны вечар у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які адбыўся 12 кастрычніка.
Увесь кастрычнік на сцэне Палаца Рэспублікі ідуць балеты, пастаўленыя ў розныя гады мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь.
А завяршаецца гэты своеасаблівы фестываль 30 кастрычніка юбілейным вечарам да 60-годдзя маэстра — народнага артыста СССР і Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Валянціна Елізар’ева.
Мінулы “перад’юбілейны” сезон быў для Беларускай оперы багаты на падзеі: чатыры прэм’еры — гэта вам не жартачкі. І хаця ўсе пастаўленыя спектаклі— невялікія, падрыхтаваць і выпусціць іх ва ўмовах рамонту тэатральнага будынка — сапраўдны творчы подзвіг. Дый на юбілейны 75-ы сезон запланавана не менш творчых адкрыццяў.