“Творчы калаўрот” Галіны Ляйко
Асоба галоўнага спецыяліста Мінскага абласнога ўпраўлення культуры Галіны ЛЯЙКО зацікавіла мяне з таго моманту, калі я ўпершыню яе ўбачыла — у ролі вядучай канцэрта для культработнікаў.
Было ў гэтай жанчыне столькі прыгажосці, абаяльнасці, прафесіяналізму, што міжволі падумалася: калі б трапіць Галіне Ляйко на тэлеэкран, яна пэўна магла б стаць адным з любімых нацыянальных дыктараў. Неаднойчы даводзілася бачыць, як яна ж — энергічная і ўпэўненая ў сабе — рэпеціруе розныя мерапрыемствы ў якасці рэжысёра. І вынікі гэтай яе працы заўсёды ўспрымаліся з прыемнасцю. Сёння мы гутарым з Галінай Анатольеўнай як з адной з тых, хто да прафесійнага свята ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры краіны “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Далей