“10 гадоў у сэрцы нашай краіны” — пад такім лозунгам 4 кастрычніка адбыліся юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню нараджэння Палаца Рэспублікі.
Пэўна, ніводны 10-гадовы юбіляр не зможа пахваліцца такім святкаваннем дня нараджэння, якое было ў Палаца Рэспублікі. Бо тут, “у сэрцы нашай краіны”, пачыналася многае, што сталася лёсавызначальным як для жыцця ўсёй Беларусі, так і для творчасці многіх дзеячаў культуры.
Ніколі не надакучвае глядзець на агонь, ваду… і добрую анімацыю”. Слушнасць гэтага выслоўя, выказанага падчас закрыцця Х Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка — 2007”, мог пацвердзіць як кожны з удзельнікаў юбілейнага фэсту, так і любы з аматараў мульцікаў, якому пашчасціла патрапіць на фестывальныя паказы.
Калі Бог дае сёння нам спору ў працы надзённай, шэрай, мы й не задумваемся, што плён яе з часам можа ператварыцца ў нейкі сімвал, стаць аб’ектам масавага пакланення. Так і манахі-лесасекі на самым пачатку ХVІ стагоддзя і ў думках не мелі, што бярвенні, сплаўленыя з Беларусі ў Вільню, праз пяць стагоддзяў вернуцца на родную зямлю ў выглядзе цудадзейнага Крыжа і стануць нагодай для незвычайнага кінасюжэта, які можна назваць — Зваротная гісторыя
Сярод самых знаных удзельнікаў ІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, які доўжыўся ў Беларусі з 17 па 23 верасня, а завершыцца ў Боне 31 кастрычніка, — сусветна вядомы музыкант, галоўны дырыжор Бонскага сімфанічнага аркестра і Бонскай оперы Раман КОФМАН.
Менавіта яму выпаў гонар адкрыць фестываль, стаўшы за пульт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі.