Сядзіба шукае гаспадара: pэаліі і перспектывы турызму на Лідчыне
Сярод старадаўніх сядзіб, што з часам могуць стварыць “Срэбнае кольца Беларусі”, найболей пашчасціла тым, якія месцяцца паблізу перлін “Залатога кольца” — архітэктурных помнікаў першай велічыні. Бо, наведаўшы, прыкладам, Лідскі замак, сёй-той з турыстаў, відавочна, не будзе спяшацца дахаты — балазе, прылеглы да горада край надта ж багаты на цікавосткі. У гэтым карэспандэнт “К” лішні раз пераканаўся, трохі павандраваўшы па ім у кампаніі кваліфікаваных гідаў: старшых навуковых супрацоўнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея Валерыя СЛІЎКІНА і Таццяны НЯКІФАРАВАЙ, а таксама галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Людмілы ЛЕБЕДЗЬ.
Уражанні ад убачанага рукачыннага і прыроднага хараства, зіхоткімі фарбамі расквечаныя дзякуючы расповедам гэтых улюбёных у свой край людзей, спалучаліся, аднак, з усведамленнем таго, што турыстычны патэнцыял Лідчыны занадта пакуль “патэнцыйны”. Чаго, на шчасце, ужо зусім не скажаш адносна галоўнага яе сімвала.
Далей