Vivat Bibliotheca!
Сёння Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь спаўняецца 85 гадоў. Гэта слаўная і важная гадавіна ў гісторыі нашай навукі і культуры. Не менш важная, чым такі ж леташні юбілей БДУ. Зрэшты, яна і паўстала не толькі як галоўная бібліятэка адроджанай з небыцця Беларусі, але і як універсітэцкая бібліятэка, стаўшы ў 1926-ым — Дзяржаўнай, у 1932-ім — “Ленінкай”, а не так даўно атрымала статус Нацыянальнай. Паўстала, каб, поруч з тым жа БДУ, вучыць дзяцей “пана сахі і касы” высокім ведам, далучаць іх, пакаленне за пакаленнем, да святла прагрэсу і цывілізацыі.
І гэтак — вось ужо цягам васьмідзесяці пяці гадоў! Цягам амаль стагоддзя!
Vivat Вibliotheca!