7 верасня афіцыйна адкрыўся сталічны гатэль “Еўропа”. Ён паўстаў амаль на тым жа месцы і вонкава такі ж, якім быў колісь (разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Узнаўленне гатэля ажыццёўлена паводле даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў 2004 годзе. І ў дзень яго адкрыцця Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў новы-стары, цягам многіх гадоў галоўны мінскі гатэль.
Свята горада Мінск адзначае з 2001 года, калі яно было афіцыйна зацверджана. Цяпер Дзень горада святкуецца штогод кожную другую суботу верасня. “Зацверджаны гарадскімі ўладамі, ён не стаў чарговай традыцыяй гарадоў узгадваць свой узрост, а ўзяў за мэту звяртаць увагу гараджан на месца іх пражывання, на сваё наваколле, культуру і побыт”, — сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Віктар Кураш, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Каб адчуць і зразумець рытм работы на Оперным, трэба прайсціся па ягоных паверхах, прыслухацца да гукаў будоўлі, хоць раз папрысутнічаць на штодзённых пасяджэннях штаба па аднаўленні славутага помніка архітэктуры.
Яшчэ адзін літаратурны помнік, створаны на беларускай зямлі, вяртаецца да чытачоў. Напрыканцы жніўня ў выдавецтве “ЮНІПАК” выйшла з друку “Гіпіка, альбо Кніга пра коней” Крыштафа Монвіда Дарагастайскага.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створана экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Беларусі і Мінска, куды ўвайшлі экспанаты, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак.
Знаёмячы мяне з апошнімі матэрыяламі, адшуканымі пры раскопках Мінска, гісторык, загадчык аддзела сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі Аляксандр МЯДЗВЕДЗЕЎ зазначыў, што інстытуцкі музейны асяродак пазіцыянуецца як экспазіцыйная прастора, якая мае адукацыйныя функцыі.