Сцэнарый для п’есы між мінулым і будучым
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кампазітар Віктар ВОЙЦІК, які днямі справіў сваё 60-годдзе, ярка заявіў пра сябе яшчэ ў гады студэнцтва. І з тае пары застаецца, у адпаведнасці са сваім прозвішчам, не толькі гэткім “войтам” беларускай музыкі, а сапраўднай V.I.P.-асобай. У гэтым пераконваюцца ўсе, хто хаця б аднойчы сустракаўся з ім ці з яго творчасцю (дарэчы, бліжэйшая сустрэча — 10 верасня на яго аўтарскім канцэрце ў сталічнай філармоніі). Цікава, што і мае роспыты пра “сябе любімага” Віктар Антонавіч імгненна перавёў у рэчышча гарадской архітэктуры і яе ўздзеяння на фарміраванне асобы мастака — такі ўжо ён філосаф паводле натуры.
Далей