Здзіўляцца, радавацца, вучыцца
Размова з Бэлай Амікаўнай МАСУМЯН адбылася ў грымёрцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага паміж рэпетыцыямі новага спектакля з яе ўдзелам — Валянціна Еранькова спецыяльна да юбілею артысткі ставіць спектакль “Валянцінаў дзень” Івана Вырыпаева. Мы адразу дамовіліся, што гэта будзе менавіта “размова”, а не “інтэрв’ю”. Не гаварылі пра біяграфію — для гэтага існуюць энцыклапедыі, не было пытанняў пра асабістае жыццё і пра сімпатыі і антыпатыі ў беларускім тэатры — пра што, напэўна, распавядаюць газеты “належнага” колеру.
Мэтай было — пачуць выдатнага майстра сцэны, які заслужыў нашу павагу сваім бескарыслівым служэннем беларускаму мастацтву. Бэла Амікаўна — сціплы і не публічны чалавек, аднак гэта зусім не значыць, што ёй няма чаго сказаць.
Далей