Без культуры — пра культуру?
Журналіст-”культурнік”... Такога выразу няма нават у аказіянальна-слэнгавых пластах мовы, хаця пэўную з’яву рэчаіснасці ён усё ж адлюстроўвае. Бадай, у кожным выданні, незалежна ад яго формы ўласнасці, мэтавай аўдыторыі і накладу, ёсць аддзел культуры або, прынамсі, журналісты, што спецыялізуюцца на культурнай праблематыцы.
Абсалютная большасць гэтых журналістаў — уключна з вашым пакорным слугой — у свой час былі студэнтамі Людмілы САЯНКОВАЙ ды іншых выкладчыкаў падначаленай ёй кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Таму выбар суразмоўцы на тэму “якасці і колькасці” асвятлення культурнага жыцця ў СМІ і прафесійнай падрыхтоўкі тых, ад каго гэтыя “параметры” наўпрост залежаць, быў адназначны.
Далей