“Кожны горад шэпча штосьці сваё”
Вікторыя КАВАЛЕНЧЫКАВА належыць да асаблівай кагорты мастакоў — яна піша гарады. Яна вандруе па іх, гутарыць з імі і — стварае вобразы іх, чэрпаючы натхненне ў кожным. “Гарады, — кажа маладая мастачка, — гэта цалкам жывыя істоты. Яны размаўляюць і спяваюць, уздыхаюць і маўчаць… Яны кахаюць і сумуюць. Кожны з іх кажа і шэпча штосьці сваё. Трэба толькі прыслухацца…”
Нядаўна ў Берлінскай зале “Club spittelkolonnaden” адбылася выстаўка твораў магіляўчанкі Вікторыі Каваленчыкавай “Паралелі”. І наша гаворка з ёю — аб экспазіцыі, аб выстаўцы імпрэсіяністаў у Нацыянальнай галерэі Берліна і проста аб “жывапісе як хобі”.
Далей