Спаскія крынічныя святы
Праваслаўныя беларусы ў жніўні адзначаюць паводле народнага календара тры Спасы: 14 жніўня — Першы Спас, або Макавей, 19 жніўня — Вялікі, ці Яблычны Спас, і 28 — 29 жніўня — Трэці Спас, або Хлебны, ці Арэхавы.
Католікі 15 жніўня святкуюць Зелена, што адпавядае адразу ўсім тром Спасам праваслаўных. Усе гэтыя жнівеньскія святы звязаны з ураджаем, з культам урадлівасці. Таму невыпадкова шырока распаўсюдзілася традыцыя спаскіх святкаванняў менавіта каля крыніц. Зрубы над крыніцамі і крыжы каля іх упрыгожваюць ручнікамі, кветкамі, вяночкамі.
Далей