Не дзеля хлеба, не для відовішчаў...
Напрыканцы вясны, сярод сталічных кінааматараў прайшла хваля чутак, што, маўляў, Ігар Сукманаў, вядомы наш кінааналітык, прывёз з Каннаў эратычнае кіно, якое мусіць заняць сваю нішу ў айчынным кінапракаце. І не проста эратычнае, а — эпатажны гібрыд артхауса, эротыкі, жорсткасці і публіцыстыкі. Тыя, хто пабачыў гэтае кіно, выйшлі з залы прыкладна з аднолькавымі пачуццямі — збянтэжанасці і агіды. Як, дарэчы, і карэспандэнты газеты “Культура”, што былі запрошаны на прагляд. Пасля сеанса хацелася хутчэй забыць пра гэты праект як пра самы недарэчны і няўдалы з тых, што праходзілі ў Доме кіно.
Мінуў час, а непрыемныя эмоцыі і адчуванні ад убачанага так і не змаглі сцерціся з памяці. Таму і звярнуліся да ініцыятара і аднаго з арганізатараў праекта — Ігара СУКМАНАВА з пытаннямі, чаму ён вырашыў прывезці такое кіно, чаму гледачы яго не ўспрынялі і чаму яно, тым не менш, міжволі застаецца ў памяці.
Далей