Прыгожа, годна, паводле праўды
На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — чарговая прэм’ера: спектакль “Яшчэ не вечар” паводле п’есы “Салодкія слёзы” Георгія Марчука, які плённа працуе ў розных жанрах літаратуры, у тым ліку і ў драматургіі.
Як драматурга, яго цікавяць розныя тэмы, і ў гэтай лірычнай камедыі гаворка ідзе пра “крытычны ўзрост”. У абласным цэнтры лёс зводзіць былых аднакласнікаў, якім зараз па шэсцьдзесят гадоў. Дзякуючы гэтай сустрэчы ў іх адбываецца пераацэнка і жыцця — ужо, здавалася б, пражытага, хоць яны яшчэ і не даюць веры, што ўсё лепшае засталося ў мінулым, і маральных каштоўнасцей, ідэй, якія жывілі іх у маладосці. Ці ўсё здолелі здейсніць? Ці не зрабіліся абыякавымі да людзей, рэчаіснасці? Ці захавалі ідэалы маладосці, справядлівасці, любові да чалавека, захопленасці жыццём?.. Цікава, аднак, зазначыць, што ў якасці пастаноўшчыка спектакля выступіў малады чалавек — рэжысёр тэатра Багдан Арлоўскі.
Далей