Пасля размеркавання: жыццё ўжо скончана ці толькі пачынаецца?
Сітуацыю з размеркаваннем выпускнікоў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі лепей за ўсё адлюстроўвае статыстыка: на 167 маладых спецыялістаў было ажно 250 заявак. Ці ж гэта не сведчанне запатрабаванасці музыкантаў? Пры гэтым за межы Мінска паедзе працаваць каля 40 працэнтаў выпускнікоў.
“Нават меней за палову?!” — здзіўлена скажа нехта. Але, па-першае, кожная спецыяльнасць мае сваю спецыфіку. Падругое, па якім раздзеле статыстыкі — у Мінску ці за яго межамі — улічваць тых выпускнікоў, хто размеркаваны ў вядучыя дзяржаўныя творчыя калектывы? У складзе хораў і аркестраў яны будуць выступаць па ўсёй Беларусі, абслугоўваючы, у тым ліку і сельскае, насельніцтва. Што ж да тых, хто пасля заканчэння гэтай навучальнай установы змяніў бы спецыяльнасць, забыўшыся, як гэта часам здараецца ў іншых ВНУ, на ўсё, чаму яго вучылі, дык гэта папраўдзе нонсэнс. І калі здаралася такое ў мінулае дзесяцігоддзе, дык заўсёды было вялікай душэўнай траўмай для самога “здрадніка”: надта многа ўласных намаганняў аддадзена прафесіі акадэмічнага музыканта, любоў да якой правяраецца з дзяцінства.
Далей