Мастак і дыплом: “служыць бы рады...”
“Круглыя сталы” сёння актуальныя. Яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага жыцця, бо, сапраўды, гэта лепшая форма публічнага абмеркавання якіх-небудзь пытанняў, калі ўдзельнікі выказваюцца ў пэўным парадку (першапачаткова — седзячы за сталом, які мае круглую форму), або праводзіцца нарада, абмеркаванне чаго-небудзь з роўнымі правамі ўдзельнікаў.
А ці ведаеце вы, што ўяўленне аб “круглым стале” як сімвале роўнасці і высакародства ўзыходзіць да так званых Артураўскіх легендаў, кельцкіх народных паданняў? У цэнтры іх — кароль брытаў Артур (V — VI стагоддзі), які змагаўся з англасаксонскімі заваёўнікамі. Артур і рыцары “круглага стала”, за якім як роўныя збіраліся героі легенд, адлюстроўвалі маральныя ідэалы рыцарства.
Рыцараў даўно няма, але маральныя ідэалы, гонар і годнасць, напэўна, застаюцца ва ўсе часы вечным падмуркам жыцця і любой чалавечай дзейнасці. Для нас, работнікаў культуры і мастацтва, гэтыя ідэалы асабліва важныя, бо яны наўпрост звязаны з духоўным выхаваннем нацыі, а, значыць, і з ідэалогіяй у высокім сэнсе гэтага слова, без якой дзяржава існаваць не можа. Чым вышэй дух нацыі — тым мацней дзяржава: і ў эканоміцы, і ў сацыяльных сферах, і ў ваеннай справе, і ў іншых накірунках жыцця грамадства.
Сёння “круглы стол”, ініцыянаваны Міністэрствам культуры РБ, арганізаваны і праведзены рэдакцыяй газеты “Культура” сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, прысвечаны вельмі важнай для нашага часу тэме: “Стан мастацкай адукацыі: першае рабочае месца выпускніка мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў”.
У “круглым стале”, які 15 красавіка адбыўся ў бібліятэцы Акадэміі, прынялі ўдзел: Святлана Вінакурава — першы прарэктар Акадэміі, прафесар, доктар філасофіі; Міхаіл Баразна (вядучы “круглага стала”) — кандыдат мастацтвазнаўства, прарэктар па навуковай рабоце БДАМ; Уладзімір Уродніч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дэкан мастацкага факультэта; Май Данцыг — народны мастак Беларусі, прафесар, загадчык кафедры жывапісу; Уладзімір Зінкевіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; УладзімірСавіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчык кафедры графікі; Уладзімір Слабодчыкаў — дацэнт, загадчык кафедры скульптуры; Карына Харанека — выкладчык кафедры малюнка; Мікалай Мішчанка — галоўны спецыяліст Упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі; Барыс Крэпак — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва газеты “Культура”.
Далей