Адміністратар па “захапленні тэатрам”?
Усім нам, хто хоць нейкім чынам звязаны з тэатрам, вядомы такія пасады, як дырэктар тэатра, галоўны рэжысёр, кампазітар, мастак па касцюмах, грымёр. Вядомы ўжо толькі таму, што яны заўсёды на слыху. А вось імя кіраўніка літаратурна-драматычнай часткі тэатра надзвычай рэдка фігурыруе публічна, а між тым працы ён выконвае шмат. Гэта пацвярджае і Палажэнне аб літаратурна-драматычнай частцы, падрабязна разгледзеўшы якое, яшчэ раз пераконваешся, што гэта фігура магічная: усё ведае, на ўсё здатная, нават паўплываць сваім меркаваннем на рэпертуар тэатра. Сапраўдны аўтарытэт! Аднак пасля расповедаў непасрэдна саміх літдрамкіраўнікоў і асабістых назіранняў, складваецца іншае ўражанне.
Далей