Анатоль САБАЛЕЎСКІ: “Фіксатар, рэгістратар — гэта яшчэ не крытык…”
Заўтра, 27 мая, свой 70-гадовы юбілей адзначае доктар мастацтвазнаўства, прафесар Анатоль САБАЛЕЎСКІ. Шчыра кажучы, імя Анатоля Вікенцьевіча ўжо даўно стала своеасаблівым брэндам беларускага тэатразнаўства і тэатральнай крытыкі.
Яго шматгранны талент закрануў безліч самых розных аспектаў тэатральнага жыцця Беларусі. Яму давялося быць і рэктарам Акадэміі мастацтваў, і загадчыкам кафедры Інстытута культуры, і рэдактарам часопіса “Тэатральная Беларусь”, і ўкладальнікам “Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі”, і адным з аўтараў “Гісторыі беларускага тэатра” і энцыклапедыі “Тэатральная Беларусь”. Згадзіцеся, спіс больш чым унушальны, але гэта — толькі малая частка таго важкага ўнёску ў беларускую тэатральную культуру, які зрабіў юбіляр.
І сёння ён не спачывае на лаўрах: у гутарцы з карэспандэнтам “К” распавядае пра будучыя праекты, кшталту унікальнай на постсавецкай прасторы энцыклапедыі Купалаўскага тэатра.
Далей