Фестываль з водарам бэзу
Чалавек, якому споўнілася 12 гадоў, — гэта хлапчанё. А вось фестываль з такім стажам можна параўнаць з мужчынам у росквіце сіл, калі, набыўшы сталасць ды ўзважанасць, ён, у той самы час, не губляе жыццёвай жвавасці і прагі да навізны.
За 12 гадоў існавання фестываль камернай музыкі “Музы Нясвіжа” набыў уласнае кансерватыўна-рэспектабельнае аблічча, захаваўшы пры гэтым здольнасць штораз выклікаць у публікі прыліў свежых эмоцый, не раўнуючы як знаёмы, але заўсёды такі жаданы, пах бэзу, што сёлета расцвіў на нясвіжскіх вуліцах акурат напярэдадні музычнага свята. Яно прайшло ў мінулыя выхадныя.
Далей