Авангард, асіміляваны класікай
Разважаючы пра сучаснае тэатральнае жыццё, даводзіцца з сумам канстатаваць, што глядач ужо даўно не ходзіць у тэатр “на асобу”. Часцей за ўсё нагодай для паходу на той ці іншы спектакль з’яўляецца яго актыўная рэклама ў СМІ. Але ж у любым правіле бываюць выключэнні, і сярод іх — спектаклі рэжысёра Віталя Баркоўскага, які ў свой час зрабіў сабе імя на эксперыментальных, авангардных пастаноўках. Сёння ж вось ужо дзесяць гадоў, як Баркоўскі ў якасці мастацкага кіраўніка ўзначальвае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. І гэты факт, побач з нядаўнімі гастролямі тэатра на сталічнай Купалаўскай сцэне, стаў нагодай для творчага абмеркавання вядучымі тэатральнымі крытыкамі рэжысёрскай “спадчыны” Баркоўскага, а менавіта яго спектакляў “І нас пацалуе світанак” В.Острава, “Чорная нявеста” А.Дударава, “Дакрануцца вуснамі да нябёсаў” Т.Уільямса, “Тузы” У.Відмера, “Бацька” А.Стрындберга, “І смех, і слёзы, і Любоў” У.Набокава, “Сон на кургане” Я.Купалы.
Далей