Душу не схаваеш пад апратку…
У Полацку ў новым корпусе Полацкага дзяржаўнага універсітэта 1 чэрвеня адкрываецца пастаянная выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў
Беларусі Нінель Шчаснай. У экспазіцыі, якая ўпрыгожыць сцены адной з залаў, а таксама калідоры універсітэта, будуць прадстаўлены жывапісныя творы розных гадоў, камерныя і буйнафарматныя палотны. У палачан з’явіцца цудоўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Нінель Іванаўны, якая заўжды імкнецца ў сваіх
работах паказваць стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, прыродай, космасам, выявіць духоўную сутнасць герояў сваіх карцін, шчыра датыкнуцца да сучаснасці і шматгадовай даўніны. Невыпадкова ўзяты ёю дэвіз, які адкрывае кнігу “Іскры майго жыцця”, прысвечаную творчасці Нінель Іванаўны: “Твар душы не схаваеш пад вопраткай”. Сёння, напярэдадні важнай для яе падзеі, мы гутарым з мастачкай у яе майстэрні.
Далей