Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Шчаслівая беларуская жанчына — шчаслівая Беларусь”
Шанаванне жанчыны-маці, жанчыны-працаўніцы з’яўляецца неад’емнай часткай нашай славянскай культуры і менталітэту беларускага народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым прыёме 8 сакавіка, прысвечаным Дню жанчын і ўручэнню ім дзяржаўных узнагарод.
Калі Батлейка пераможа Манаполію, або Чаму нацыянальная цацка не даходзіць да спажыўца?
Што такое нацыянальная цацка? Напэўна, кожны ўзгадае беларускія традыцыйныя лялькі з дрэва, ручнікоў, розныя іншыя самаробныя вырабы… Але што такое сучасная беларуская цацка? Як яна выглядае? Якой павінна быць? У нас былі Барбі, тэлепузікі, тамагочы, савецкія Чырвоныя Капялюшыкі, дарагія нямецкія лялечныя фрау, Рабакопы, настольная гульня “Манаполія”… А што нам узгадваецца з сучаснай беларускай цацкі? “Яе ніхто не распрацоўвае!” – эмацыйна выпаліце вы. І памыліцеся. Яна якраз распрацоўваецца, прынамсці, аддзелам гульні і цацкі Метадычнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, з супрацоўнікамі якога мы і гаворым пра нацыянальную цацку. Прычына адсутнасці дадзенага рыначнага сегмента, як аказалася, у іншым.
Калдун:“Дайце мне народную любоў, — і я буду шчаслівы”
Калі б у навінах з’явілася штосьці, накшталт: “Калдун вырашыў сысці з эстрады і паляцець у космас”, усе і гэтаму далі б веры. Быць канкурсантам “Еўрабачання” — справа, абцяжараная не толькі ўвагай і славай, але і плёткамі і чуткамі: маўляў, Кіркораў здымае Дзмітрыю кліпы за свае грошы, конкурсная песня Калдуна Work your magic мае падобныя секвенцыі з адной з песень Modern Talking (асабліва, кажуць, у пачатку, — і гэты PR-ход трэба ацаніць) і г. д. і да т. п. Разабрацца ў гэтых інфармацыйных хітраспляценнях амаль немагчыма, а між тым (як спяваецца ў адной песні: “А в это время женщины копали и продвигались женщины вперёд”) каманда Калдуна аб’ехала з прома-турам ужо 9 краін, а шматпакутная кампазіцыя нашага канкурсанта заняла першае месца ў еўрачарце (www.escnation.com). “К” з гэтай нагоды, і проста з цікаўнасці — як жа насамрэч адбываюцца гэтак парознаму нам прадстаўленыя падзеі, — напісала Дзмітрыю электронны ліст з просьбай распавесці пра тыя “звычайныя незвычайныя” будні канкурсанта “Еўрабачання”. І днямі мы атрымалі адказ спевака, у якім ён дзеліцца сваім настроем і памкненнямі, — ліст, які, ён прызнаўся, напісаў у аэрапорце ў Вене, пакуль чакаў самалёта.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»