“Свет без тайны для мяне нясцерпны”
Мяркую, кожны з нас, сустрэўшыся з добрай фатаграфіяй, прызнаваў у фотамастаку
паэта. Паэта свайго свету: фатографа-рэаліста, які “піша” ў выключна дакументальнай
манеры, фатографа-авангардыста, якому бліжэй “буянства стылю” Ігара Севераніна,
фатографа-постмадэрніста, які любіць гуляць, напрыклад, у “класікі”… Свет жа сённяшняга майго суразмоўцы поўны сімвалаў і таямніц. Фатографа Максіма ШУМІЛІНА я назвала б рамантыкам-сімвалістам. (Пры ўсім маім жаданні, рука не паварочваецца далучыць Максіма толькі да сімвалістаў.) “У мастацтве я люблю рэчы, дзе ёсць настальгія, — кажа ён, — туга па чымсьці незвычайным, чаго ніколі не было і не будзе, казка, міф, аб якіх людзі сумуюць усё жыццё”.
На мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адкрылася выстаўка маладога фатографа “Лялькі”, якая прадставіла публіцы не проста “закуліссе” аднаго з тэатраў, а падарыла цэлы Сусвет, дзе побач жывуць лялькі, людзі і багі. Максім Шумілін стаў першым беларускім фотамастаком, які прысвяціў сталічнаму тэатру лялек
асобны фотапраект, кіруючыся толькі ўласным жаданнем. Што з гэтага атрымалася —
вырашаць вам.
Далей