Жыццё хуткаплыннае, як санет
У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва ў межах серыі праектаў “Memorum” нядаўна адбылася выстаўка, прысвечаная памяці мастацтвазнаўцы, педагога і паэта Кірылы Зелянога пад назвай “…У вачах душы маёй”. Гэта радок з “Гамлета” У.Шэкспіра і адначасова — назва маленькага паэтычнага зборніка Кірылы Уладзіміравіча. У ім ёсць глава з вершамі, прысвечанымі сябрам-жывапісцам. Іх працы, а таксама працы проста любімых аўтараў-сучаснікаў К.Зелянога (1935 — 2004) прадстаўлены на гэтай невялікай, але, мабыць, першай у сваім родзе такой выстаўцы.
Далей