Волма: на хвалі перамен
Волме, якая знаходзіцца за 36 кіламетраў на захад ад Мінска каля рачулкі Валмянкі, прытока Іслачы, у маляўнічай даліне Івянецкага ўзвышша. Уражаннямі і звесткамі, пачэрпнутымі ў гэтай паездцы, вырашыў падзяліцца з чытачамі “Культуры”.
… У раннім сярэднявеччы Волму называлі Гарадком, і менавіта пад гэтай назвай упершыню згадваюць яе летапісы ў 1161 годзе, калі вяліся міжусобныя змаганні за Полацкае княства. У славутыя часы Вялікага княства Літоўскага, у другой палове XV стагоддзя, Волма належала ўжо віленскаму старасце Войцеху Манівіду, а з 1536 года — канцлеру ВКЛ Альбрэхту Гаштальду, затым — князям Радзівілам. На пачатку XVII стагоддзя тут панавалі ўжо Валадковічы, іх змянілі Філіповічы. Апошнія, дарэчы, — сваякі вядомага рэлігійнага дзеяча і асветніка Афанасія Філіповіча. Прыкладна з 1581 г. у дакументах згадваецца ўжо мястэчка Волма ў складзе Мінскага павета, а з інвентара 1651 г. робіцца вядомым і аднайменны маёнтак.
Далей