|
|
|
Купалiянa№ 27 / 793 за 2007-07-06
А хто там ідзе
 125 гадоў таму нарадзіўся народны Пясняр Беларусі Янка Купала — уладар распетай беларускай душы. Ягонае пяснярскае сола ў нашай суладнай песні пра Бацькаўшчыну — вядучае, пранізлівае і непадманнае. Слова Купалы, як папараць-кветка, красуе, натхняе і асвятляе наш шлях да Беларусі.
Далей
|
Янкаў вянок
 Янка Купала... У гэтых двух словах — усё чалавечае жыццё. Са сваімі датамі. Са сваёй біяграфіяй. Але справы Янкі Купалы не ўмяшчаюцца толькі ў тыя гады, калі ён жыў, — яны сягаюць і ў наш дзень, і ў новыя стагоддзі, якія будуць за намі. Вось чаму Янка Купала для нас — не толькі народны паэт. Ён — геній, прарок, дудар, наш духоўны сцяг, пад якім мы крочым у будучае, у тую сапраўды суверэнную, незалежную Беларусь, аб якой сніў свае сны, аб якой марыў, за якую змагаўся Паэт.
У выніку роздуму аб усім гэтым нарадзілася кніга “Янкаў вянок”. Гэта аповесць пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць, адрасаваная бацькам, настаўнікам, культасветработнікам, выхавальнікам, студэнтам, школьнікам — усім, хто пажадае наталіцца гаючым Купалавым Словам, хто захоча сваёй душой зразумець душу нашага Генія.
Прапаную асобныя старонкі кнігі чытачам “Культуры”.
Далей
|
Cны аб Беларусі на берагах Балтыкі
 Хто не ведае гэтага купалаўскага радка: “Мне сняцца сны аб Беларусі”? Цяпер ён манументальна ўвасоблены і на адной з вуліц Гданьска, якая, дарэчы, носіць імя нашага вялікага Песняра. 23 чэрвеня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, у гэтым польскім горадзе адкрыўся помнік беларускаму класіку.
Далей
|
Душа Паэта
 Пра Янку Купалу ведаюць не толькі ў Беларусі. Нядаўна ў Маскве на Кутузаўскім праспекце быў устаноўлены помнік нашаму Песняру. Скульптар Леў Гумілеўскі і архітэктар Юрый Грыгор’еў стварылі кампазіцыю з крынічкай, з якой, нібы неўміручая і гаючая паэзія Купалы, няспынна бруіць маскоўская вада.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы мае чатыры філіялы — у Вязынцы, Ляўках, Акопах і Яхімоўшчыне.
Далей
|
Прыступкі ў вечнасць
 125 гадоў таму ў чароўную Купальскую ноч 7 ліпеня нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць народным Песняром Беларусі. І загучалі на шырокіх прасторах жыцця вершы, песні, паэмы Янкі Купалы.
Наша краіна шырока адзначае юбілей Паэта. 7 ліпеня ў Мінску адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны 125-годдзю Янкі Купалы, на якім прагучыць прывітальнае пасланне Прэзідэнта РБ у гонар гэтай падзеі.
Далей
|
Экспанаты паказаны ўпершыню
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка “Незабыўны Пясняр Беларусі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Далей
|
Ён зрабіў сваю біяграфію…
 З Анатолем Анікейчыкам я пазнаёміўся і пасябраваў у канцы 1960-ых. Тады яго майстэрня знаходзілася на вуліцы Гая. Памятаю, як я ўпершыню наведаў гэтую майстэрню. Перш за ўсё ўбачыў эскізы да будучага помніка Гастэлу, на паліцах стаялі партрэты У.Маякоўскага, П.Чайкоўскага, Б.Вішкарова, дзеда Пятра, на станках — эцюд да Бетховена, першыя пошукі “Папараці-кветкі”… І шмат чаго іншага…
Далей
| Назад |