“Мінск глядзіць” на карту арт-скарбаў
Каля чатырох соцень твораў на 17 пляцоўках, аўтары ад 8 да 78 гадоў з Беларусі, Латвіі, Эстоніі… Міжнародны фестываль мастацтва “Арт-Мінск — 2019”, які адкрыўся днямі ў сталіцы, зноў ператворыць горад у вялікую мастацкую галерэю. Летась ён ладзіўся ўпершыню і арганізатары адразу ж расставілі ўсе кропкі над “і”: па-першае, гэта ні ў якім разе не копія нейкіх замежных арт-кірмашоў, па-другое, праект аб’ядноўвае мастакоў незалежна ад іх узросту ды грамадзянства, і па-трэцяе — фэст імкнецца адкрыць наведвальнікам як мага болей выставачных прастораў у горадзе.
Невыпадкова на яго афішах выяўлена менавіта вока — слоган фестывалю “Мінск глядзіць”. Пра тое, што і дзе прапануюць убачыць у бліжэйшы месяц, распавядае “К”.
Далей