Тактыка культурнага развіцця № 31 / 1209 за 2015-08-01
Кніжнае лета
Лета для бібліятэкі — заўсёды доўгачаканае свята. Гэта час збіраць "кніжны букет", гэта і пачатак традыцыйных летніх чытанняў, якія штогод ладзяцца ў бібліятэцы № 6 Кастрычніцкага мікрараёна горада Светлагорска.
Далей
|
Школа інфармацыйнасці
Сучасны бібліятэкар — гэта перш за ўсё інфармацыйны спецыяліст, які валодае сучаснай тэхнікай. Таму з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню бібліятэкараў раёна 24 чэрвеня 2015 года на базе Іўеўскай раённай бібліятэкі прайшла школа прафесійнага майстэрства “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай дзейнасці”.
Далей
|
№ 30 / 1208 за 2015-07-25
У адну раку двойчы
З Ельскага раёна Гомельскай вобласці распачаўся штогадовы фестываль-акцыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла”. Старт сёлетняму праекту быў дадзены 3 ліпеня, што памножыла яго важкасць, бо дзея ішла на фоне дзяржаўных урачыстасцей з нагоды Дня Незалежнасці.
Далей
|
№ 28 / 1206 за 2015-07-11
Спонсарскі складнік
29 народных калектываў і выканаўцаў з 18 краін прыехалі сёлета на чарговы, трынаццаты па ліку, міжнародны фестываль “Вянок дружбы”, што традыцыйна ладзіцца ў Бабруйску. Акрамя канцэртаў і спектакляў, у рамках фэсту прайшлі велапарад, выстаўка рыцарскага клубу, лазернае шоў, феерверкі, Дзень моладзі з гульнямі і дыскатэкай... А па традыцыі ў гэтыя дні 8 удзельнікаў калектываў з Расіі, Калумбіі, Латвіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі адзначылі дні нараджэння ў коле фестывальнай сям’і...
Далей
|
Месца дзеі — Чавускі раён
Гэтымі днямі, а менавіта 10, 11 і 12 ліпеня, Чавусы ўпершыню сталі цэнтрам прыцягнення і ўвагі для аматараў рок-музыкі з трох суседніх дзяржаў: Беларусі, Украіны і Расіі. Сімвалам еднасці на міжнародным музычным фестывалі выступае не толькі альтэрнатыўная песня, але і рака Днепр, агульная для тэрыторыі ўсходнеславянскіх краін. Вось такая простая, на першы погляд, філасофія ў фэсту “ДнеПраРок”, пра які і пойдзе гаворка. Як задуму, а заадно і арганізацыю мерапрыемства, успрыме публіка — засведчыць час.
Далей
|
№ 27 / 1205 за 2015-07-04
Якая карысць ад гарадскіх?
У некаторых раёнах у апошнія гады паспяхова, але без асаблівага розгаласу праходзяць летнікі па традыцыйнай культуры. Ініцыятыва часцей за ўсё грамадская, але з падтрымкай мясцовай улады і работнікаў культуры. Я зараз не пра этнаграфічныя экспедыцыі, хаця і даследаванні ў летніках праводзяцца. Звычайна асноўная мэта апошніх — далучэнне гарадской моладзі да традыцыйнай культуры, пагружэнне, хоць ненадоўга, у вясковае жыццё.
Далей
|
№ 26 / 1204 за 2015-06-27
Шкада кніг у прынцыпе
Наведаў свайго сябра, які жыве ў мястэчку (урэшце, сітуацыя тычыцца не выключна гэтай умоўнай кропкі N. на карце рэспублікі). Спытаўся пра культурную сітуацыю там. Аказалася, што зачынілі дзіцячую бібліятэку. “Але гэта і слушна: у яе зайсці было страшна з дзіцём — у такой струхлелай драўлянай хатцы ўстанова месцілася…” — адразу зазначыў мой сябар. “А кнігі?” — пытаюся я. І атрымліваю адказ, які прымушае мяне, прынамсі, задумацца. Урэшце, у ім нічога асаблівага для бібліятэкараў нашай краіны, што працуюць не першы год ва ўмовах аптымізацыі.
Далей
|
№ 25 / 1203 за 2015-06-20
Гадзіна для дублёра
Паспяховая праца бібліятэкі залежыць ад кваліфікацыі супрацоўнікаў. Яны павінны цудоўна ведаць кніжны фонд, уважліва ставіцца да чытацкіх запытаў. Трэба арыентавацца ў навінках, умець параіць цікавае выданне. Для чытача любога ўзросту бібліятэкар — гід у вандроўцы па кніжнай краіне.
Далей
|
Ідэя праекта: “КУТ” можа...
Сельская бібліятэка аграгарадка “Кальчуны” Ашмянскага раёна завяршыла рэалізацыю праекта “Создание и деятельность клуба старост деревень “КУТ” (Культура управления территорией)”, скіраванага на працу з насельніцтвам у аддаленых населеных пунктах. Хто, як ні стараста вёскі, можа стаць галоўным памочнікам бібліятэкару ў тым, каб жыхары не адчувалі сябе абдзеленымі інфармацыяй, кнігай і зносінамі?
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|