Акцэнт тыдня № 40 / 1166 за 2014-10-04
І што тут дзіўнага?
Цягам паўгода стаўлю над сабой своеасаблівы эксперымент: чытаю кнігі толькі на беларускай мове. Раблю так не ўпершыню, але раней гэтага вымагала, скажам, праграма ВНУ, а цяпер атрымалася… проста так. Недзе пасля трэцяй кнігі запар я заўважыў заканамернасць і вырашыў яе падтрымаць. Вось такая асабістая варыяцыя на тэму акцый у падтрымку чытання, пагатоў — на роднай мове.
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
Са сваім іменем
Вось-вось у сталіцы распачнецца ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Пасля Мінск ды некаторыя абласныя цэнтры чакае яшчэ адзін форум, канцэпцыя якога базуецца на класічнай музыцы: Фестываль Уладзіміра Співакова. Дзякуючы знакамітым народным артыстам СССР, сусветна вядомым музыкантам і дырыжорам мы не толькі займелі перыяды цягам года з высокай класікай і многімі праслаўленымі яе выканаўцамі, салістамі ды калектывамі, а таксама цудоўную традыцыю, але і занялі сваё месца на фестывальнай карце: канцэрты пад імёнамі Башмета і Співакова ладзяцца ў многіх краінах свету. Такім чынам, Беларусь — у трэндзе.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
А трэнд — няпоўны!..
Вось ён, сапраўдны культурны трэнд, народжаны на Беларусі! Прычым адначасова сезонны і “доўгайграючы”, заснаваны на лакальных асаблівасцях, а не проста імпартаваны. Карацей, мы выйшлі на пэўны сусветны стандарт у спажыванні культурнага прадукту. Праўда, у замежжы больш відавочныя перадумовы узнікнення трэнда, шырока вядомыя трэндсэтэры і прадказальныя перспектывы. На Беларусі ж атрымалася нечакана... І нечакана добра! Праўда, са сваімі асаблівасцямі.
Далей
|
№ 31 / 1157 за 2014-08-02
“Гарадок культуры” і дробны шрыфт
Дэлегацыя туркменскіх дзеячаў культуры здзівіла на мінулым тыдні дзеячаў культуры беларускай пад час творчай сустрэчы ў Нацыянальным гістарычным музеі. І нават не тым, што заробак кіраўніка дзіцячай школы мастацтваў у Туркменістане складае ў эквіваленце 1000 долараў (хоць вокліч здзіўлення прабег паміж прысутнымі з нашага боку і доўга фланіраваў у паветры залы з партрэтамі шляхцічаў), а тым, што, адкрываючы ўстанову культуры, як і любую іншую, там прынята адкрываць і жылы дом для яе супрацоўнікаў. А то і “гарадок культуры”. А яшчэ ёсць у іх “гарадок навукі”, “гарадок эканомікі” і гэтак далей…
Далей
|
№ 30 / 1156 за 2014-07-26
Намеснік загадчыка мае рацыю
На гэтым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у час сустрэчы з уладальнікам буйной гандлёвай сеткі сказаў: “Канешне, я буду падтрымліваць і настойваць, каб прадавалі ўсё ж такі беларускае. Гэтае патрабаванне прасоўваецца мною ў мяккай форме, але мы будзем больш актыўныя ў дадзеным кірунку, і вы павінны разумець, што трэба прадаваць і беларускія тавары”.
Далей
|
№ 5 / 1131 за 2014-02-01
Пояс замест фрагментаў
Перлінай Слуцкага краязнаўчага музея стаў слуцкі пояс, набыты ў мінскага калекцыянера. Ягоны кошт — каля 90 тысяч долараў. Грошы збіралі талакою, усім горадам і раёнам, паўтара года. Далучыліся да высакароднай справы і мецэнаты з іншых гарадоў Беларусі. Частка грошай на пояс выдаткавалі са сваіх заробкаў работнікі бюджэтнай сферы. У тым ліку — і супрацоўнікі культурных устаноў.
Далей
|
№ 3 / 1129 за 2014-01-18
Крытык і тэатр: хто каго?
Тыдзень, безумоўна, прайшоў для культурнай грамадскасці сталіцы (і не толькі, бо былі запрошаны кіраўнікі тэатраў з рэгіёнаў!) пад знакам прэм’еры “Пана Тадэвуша” паводле Адама Міцкевіча ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Аналіз спектакля чытайце ў наступных нумарах “К”. Пакуль жа пагаворым пра новы тып узаемаадносін тэатра і крытыкаў, які стаў практыкавацца ўсё часцей. На азначаную прэм’еру, як і на грамадскі прагляд напярэдадні, змаглі патрапіць не ўсе журналісты. Хтосьці на ўсялякі выпадак за месяц набываў квіток, хтосьці — “прасочваўся” любымі магчымымі спосабамі, толькі не праз афіцыйнае запрашэнне з боку самога тэатра. Яго, як і любой інфармацыі, проста не было. Паўтаруся, як і звестак адносна наведвання прэсай і крытыкамі самой прэм’еры, пастаўленай, вядома ж, за бюджэтныя сродкі, так і, што найбольш дзівіць, грамадскага прагляду спектакля.
Далей
|
№ 2 / 1128 за 2014-01-11
“Аліўе” і эканамічны закон
Да ўстойлівых навагодніх традыцый, падобна на тое, апошнім часам далучыліся “старыя песні пра галоўнае” — у ролі гэткага культурна-забаўляльнага дадатку да праславутага аліўе. З адзінай толькі розніцай: ад аліўе, дзякуючы гастранамічнаму выбару ў крамах, не цяжка адмовіцца. Ад рэтра-хвалі, колькі ні пстрыкай пультам тэлевізара, пазбавіцца ў навагоднюю ноч практычна немагчыма: яна набыла ўжо моц сапраўднага “дзявятага вала”, які цалкам засланяе гарызонт. Добра гэта ці дрэнна? І чаму так?
Далей
|
№ 46 / 1120 за 2013-11-16
Лялечнікі ў “…Масцы”
Расійская нацыянальная тэатральная прэмія “Залатая Маска” можа папоўніцца імёнамі чатырох беларускіх творцаў. У намінацыі “Лялькі: работа рэжысёра” вылучаны Алег Жугжда і Аляксандр Янушкевіч. За работу мастака ў тых жа спектаклях намінаваны Валерый Рачкоўскі і Людміла Скітовіч.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|