Трэба абмеркаваць! № 52 / 1126 за 2013-12-28
Якому тэлеканалу аддаяце перавагу ў навагоднюю ноч?
Я не фанат тэлебачання і, даруйце, не разумею тых, у каго тэлевізар уключаны ўвесь дзень. Пакуль магчымасць выбіраць, што глядзець сярод некалькіх дзясяткаў каналаў была у навіну, яна захапляла. Цяпер жа абыходжуся мінімальнай колькасцю і каналаў, і перадач. Навіны я чытаю ў Сеціве, фільмы люблю глядзець на вялікім экране ў кінатэатры. Але ёсць дні, калі тэлевізар — такі ж неабходны чыннік станоўчага настрою, як і святочны стол. Гэта, скажам, Новы год. Тут “скрыня” патрэбна хаця б для таго, каб ў апошнія хвіліны адыходзячага года адчуць сябе часткай грамады, адчуць еднасць з краінай. А ці патрэбен тэлевізар пад Новы год іншым? Ці аддаюць апытаныя дзеячы культуры ў навагоднюю ноч (ды і ўвогуле) перавагу беларускаму тэлебачанню?
Далей
|
№ 51 / 1125 за 2013-12-21
Каму патрэбен сёння музычны кліп?
Гурт “Дразды” зняў кліп на песню “Сыплецца сняжок”. Прычым навагодняя кампазіцыя займела два відэаўвасабленні (а планавалася наогул тры!). Спачатку тэлегледачы ўбачылі (а прэм’ера першага роліка ў Інтэрнэце ўжо адбылася) версію ў чырвонай студыі, а бліжэй да Новага года — у белай. Праца над абодвума кліпамі вялася два дні. Іх рэжысёрам, аператарам і аўтарам ідэі выступіў Аляксандр Шутаў. Карцінка атрымалася добрай, цёплай, усмешлівай, сямейнай, як і сам трэк. Яго музыка і тэкст пытанняў не выклікаюць, як і сам ролік. Але паразважаць “з нагоды”, навошта выканаўца сёння здымае кліп, чаго ён ім хоча дасягнуць, ці ёсць у наш час попыт на кліпы ў тэлеканалаў і публікі, мы папрасілі людзей, якія, што называецца, “у тэме”. І тэзіс мой вось які: яшчэ гадоў дваццаць таму, апроч, магчыма, нейкіх культурных місій кліпа як з’явы ў галіне сучаснай музыкі, а то і кінаіндустрыі, факт з’яўлення відэароліка ў артыста казаў пра цалкам канкрэтную мэту — раскрутка сінгла, альбома, самога выканаўцы. А якое сёння месца кліпа ў сістэме шоу-бізнесу?
Далей
|
№ 50 / 1124 за 2013-12-14
Чаму беларусы не цікавяцца культурным кантэнтам у Інтэрнэце?
На сеціўнай прасторы адзін з найбуйнейшых рэсурсаў прадставіў рэйтынг пошукавых запытаў беларусаў за бягучы год. Паводле спісу, найбольшую цікавасць чытачоў выклікалі, у прыватнасці, падзенне метэарыта ў Чалябінску, афрыканская чума свіней, папаўненне ў сям’і Пугачовай і падзеі ў Сірыі ды Паўночнай Карэі, Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Культурная ж тэматыка чытацкім попытам карыстаецца ў значна меншай ступені. Мяркуючы па запытах, мінскія гастролі “Cirque du Soleil”, знаходжанне ў Мінску крыжа Андрэя Першазваннага і адкрыццё дэльфінарыя ў Брэсце — самыя цікавыя культурныя і калякультурныя падзеі 2013-га. З чым звязаны высокі інтарэс беларусаў да замежных канфліктаў, інтрыг ды разводаў і нізкі да культурнага жыцця, айчыннага ў прыватнасці? Ці можна арганізаваць інтэрнэт-асяроддзе такім чынам, каб пераарыентаваць карыстальніцкую ўвагу з “жоўтай” інфармацыі на падзеі культурнага характару?
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
Ці зарабляюць раёны на традыцыях нематэрыяльнай спадчыны?
Новыя магчымасці развіцця, натоўпы турыстаў — усё гэта можа мець кожны раён краіны хаця б праз адметную нематэрыяльную спадчыну! Атрыманне адпаведнага статусу для народнай традыцыі спрыяе не толькі яе захаванню, але і ўстойліваму развіццю рэгіёна, у тым ліку праз стварэнне новых працоўных месцаў. Здавалася б, як гэта звязана з малавядомым абрадам у глухой вёсачцы? Ды і што думаюць на гэты конт у саміх раёнах, багатых на нематэрыяльную гісторыка-культурную спадчыну? Дарэчы, нагодай для апытання стала VIII сесія Міжурадавага камітэта UNESCO па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Баку, на якой мяркуецца разгледзець 10 новых заявак у спіс НКС свету.
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
Якія праблемы стаяць перад піяршчыкамі сферы культуры?
1 лістапада ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 106, у адпаведнасці з якой у Адзіны кваліфікацыйны даведнік пасад служачых уводзіцца пасада “спецыяліст па сувязях з грамадскасцю”. Наогул жа, на Беларусі першыя піяр-агенцтвы з’явіліся на пачатку 1990-х. А ў 1996-м у Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыліся дзве кафедры, якія рыхтавалі спецыялістаў у галіне піяру на факультэтах журналістыкі, філасофіі, сацыяльных навук. Запісы ў дыпломах выпускнікоў казалі рознае, але… толькі не “спецыяліст па сувязях з грамадскасцю”. Што ж сёння адбываецца на піяр-рынку ў сферы беларускай культуры, якія тыповыя памылкі характэрныя для нашых піяршчыкаў і чым апошнія могуць пахваліцца?
Далей
|
№ 47 / 1121 за 2013-11-23
Як насамрэч “ажывіць” кнігу?
Адна з казахстанскіх школ-гімназій акцэнт у навучанні зрабіла не толькі на выкарыстанні найноўшай камп’ютарнай тэхнікі: айфонаў, айпадаў і ўласна камп’ютараў. Кіраўнікі ўстановы, як аказалася, робяць многае для таго, каб запатрабаванай заставалася і “жывая” кніга, і не толькі падручнік. Карацей, у гімназіі стартаваў праект “Гадзіна чытання “жывой” кнігі”. Па аўторках заняткі пачынаюцца з класнай гадзіны, на якой кожны гімназіст пагружаецца ў старонкі асабіста ім абранага мастацкага твора. Прама скажам, ход — нестандартны, просты ў выкананні і эфектыўны, бо першыя тыдні рэалізацыі праекта паказалі: колькасць чытачоў школьнай бібліятэкі значна павялічылася. Цікава, ці чытаюць разам з вучнямі настаўнікі, што вядуць класную гадзіну. І яшчэ: наколькі прыдатны гэты замежны досвед для ўкаранення ў нашых навучальных установах сферы культуры і ў тых школах, бібліятэкі якіх аб’ядналіся з сельскімі публічнымі?
Далей
|
№ 46 / 1120 за 2013-11-16
№ 45 / 1119 за 2013-11-09
№ 44 / 1118 за 2013-11-02
Ці патрэбен нам чужы Хэлоўін?
Свята, сапраўды, нарадзілася не дзесьці пад старажытным Навагрудкам, а пайшло ад ірландскіх ды шатландскіх кельтаў. І гэты Вечар Усіх Святых адзначаўся 31 кастрычніка збольшага ў англамоўных краінах. Аднак глабалізацыя зрабіла сваю не надта белую справу: вірлавокія гарбузы са свечкамі ды касцюмы а-ля Франкенштэйн майструюцца моладдзю і на славянскіх землях, дарэчы, за пару дзён да нашых пракаветных Дзядоў, што напоўнены зусім іншым сэнсам — памяццю пра карані. Мы паспрабавалі гэта абмеркаваць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|