Трэба абмеркаваць! № 33 / 1107 за 2013-08-17
Ці чакаць замежных турыстаў нашым персанальным музеям?
Не так даўно ў Маскве адбыўся Першы Форум літаратурных музеяў. Яго эксперты вызначылі дваццаць лепшых музеяў гэтай сферы. “Сусветную зборную”, паводле дадзенага рашэння, складаюць музеі Вялікабрытаніі, Германіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ірландыі, Турцыі, Швецыі, Швейцарыі. У гэтым прэстыжным спісе прадстаўлены таксама Расія і Украіна. Першая — музеямі Пушкіна, Ахматавай, Маякоўскага, Чэхава, Талстога, другая — Літаратурна-мемарыяльным музеем Міхаіла Булгакава ў Кіеве. Беларусь у дваццатку не трапіла. Чаму? Гэтае пытанне мы задалі нашым экспертам.
Далей
|
№ 32 / 1106 за 2013-08-10
Чаму да нас так рэдка завітваюць зоркі з сусветнымі імёнамі?
Тыдзень таму “К” згадала выступленне ў “Мінск-Арэне” знакамітага брытанскага гурта “Depeche Mode”. І задалася пытаннем: чаму замежныя зоркі так рэдка завітваюць да нас менавіта на піку сваёй кар’еры? На жаль, куды часцей яны прыязджаюць, калі іхняя папулярнасць на Захадзе і нават у суседняй Расіі ўжо знікае ці нават знікла.
Далей
|
№ 31 / 1105 за 2013-08-03
Ці можа рок-музыка стаць "саўндтрэкам" да патрыятычнага свята?
Да Дня Незалежнасці нашых паўднёвых суседзяў тэлеканал “Украіна” зрабіў святочны ролік пад новы хіт “З нею” гурта “Акіян Эльзы”. А відэавыява складзена з лепшых фота- і відэаздымкаў, дасланых на конкурс. Ці можа такі вопыт быць цікавым для Беларусі? Са свайго боку, мы паспрабавалі вылучыць тры складнікі. Па-першае, ролік (і песня) круціліся ў святочны і перадсвяточныя дні безліч разоў — літаральна як рэклама. Наша ж практыка звычайна супрацьлеглая: каб песня не гучала на тым жа дзяржаўным радыё больш як раз на дзень. Па-другое, да ўдзелу ў “здымках кліпа” запрашаюцца ўсе ахвотныя, і гэта яшчэ больш павялічвае папулярнасць песні. Па-трэцяе, рок-гурт і патрыятызм не разведзены па розныя бакі, а ўяўляюць з сябе “сумесны праект”.
Далей
|
№ 30 / 1104 за 2013-07-27
Ці патрэбна мастацкая галерэя ў аграгарадку?
Мастак Віктар Шкаруба неяк выказаў на старонках “К” меркаванне аб тым, што было б няблага стварыць у кожным аграгарадку краіны мастацкую галерэю. Мэтазгоднасць патлумачыў наступным чынам: аграгарадок — не толькі цэнтр сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці, але і асяродак эстэтычнага выхавання.
Бібліятэка, СДК, музычная школа — гэта добра. Але мастацкая галерэя стане не столькі чарговай аграгарадоцкай установай культуры, колькі яркім вясковым брэндам. Галерэя можа спалучыць функцыі літаратурнага салона, можа стаць гасцёўняй для нефармальных творчых сустрэч і камерных канцэртаў... Між тым, на сёння такія шматфункцыянальныя структуры ёсць далёка не ў кожным раённым цэнтры. Таму прапанова — больш чым цікавая і вартая сур’ёзнага аналізу і творцаў, і гаспадарнікаў.
Далей
|
№ 29 / 1103 за 2013-07-20
Якія плюсы і мінусы ўваходжання "Белвідэацэнтра" ў структуру "Беларусьфільма"?
Да канца бягучага года РУП “Беларускі відэацэнтр” мусіць далучыцца да Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Паводле папярэдніх даных, прадпрыемства стане чацвёртым падраздзяленнем кінастудыі і будзе пераўтворана ў студыю спецыяльных праектаў. Навіна аб гэтай рэформе, агучаная пару тыдняў таму, нягледзячы на чаканне пэўных крокаў, выклікала абмеркаванне ў шэрагах кінаграмады. Што ж мы будзем мець на выхадзе аб’яднання арганізацый?
Далей
|
№ 28 / 1102 за 2013-07-13
Міф ці ява: вясковы рэкламны піяр?
Шведская кампанія, што вырабляе мэблю і тавары для інтэр'ера, рэкламуе свой тавар для дома вельмі нестандартна. Да прыкладу, утварае прыпынак грамадскага транспарту з уласнай мэблі. У чаканні аўтобуса можна адпачыць на фірмовай канапе ды памарыць пра добрае... Скажам, пра будучыню беларускай вёскі. Вось, яна, маючы даўнюю гісторыю, унікальных майстроў-рамеснікаў ды адметныя абрады, цалкам ігнаруе рэкламу ўласнай адметнасці. Ёсць што рэкламаваць — няма пакуль ідэй, як гэта зрабіць. Мастацкія “ўтварэнні” з цюкаванай саломы ўжо прыеліся. Чаму б не падумаць пра самыя розныя інсталяцыі ці малыя скульптурныя формы з дрэва, металу або керамікі, якія і сумяшчалі б тэкставую інфармацыю пра наяўнасць навакольных гісторыка-прыродных помнікаў, і адначасова былі б сімвалам мясцовай рамесніцкай традыцыі? Уяўляеце рэкламную альтанку, сплеценую з вярбы па традыцыях майстроў, скажам, Магілёўшчыны? А альтанка тая скіруе і ў мясцовыя клуб з бібліятэкай, і да святой крыніцы з векавым дубам. Сапраўды, а чаму б і не?
Далей
|
№ 27 / 1101 за 2013-07-06
У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?
Сацыяльныя сеткі паведамляюць: у Кіеве, Астрахані, Боне, Нью-Ёрку актывізавалася дзейнасць так званых маленькіх вулічных бібліятэк. У скверах і на прыпынках грамадскага транспарту добраахвотныя прапагандысты літаратуры і чытання ўладкоўваюць імправізаваныя кніжныя паліцы.
Далей
|
№ 26 / 1100 за 2013-06-29
Гаспадар аграсядзібы — канкурэнт музейшчыкам?
Гаспадар аграсядзібы збіраецца стварыць Музей якараў, аналагаў якому няма ў краіне. Прыватная ініцыятыва, падаецца, больш набліжана да рэальнасці, чым дзяржаўна-музейная. І справа не толькі ў тым, што прыватнік імкнецца быць крэатыўным у чаканні грашовых даходаў. Проста, ён цудоўна разумее: на пустым месцы турыстычная цікавасць не ўзнікае. Адсюль і наша пытанне:
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|