На маю думку... № 27 / 1153 за 2014-07-05
Калі помнік для Гродна, дык які?..
Летась агучыў у гарадскім друку і на інтэрнэт-рэсурсах своеасаблівы “план манументальнай прапаганды” для сталіцы Панямоння. Гаворка ішла пра ўсталяванне ў Гродне бліжэйшым часам помнікаў асобам, якія, паводле вынікаў апытання сярод гродзенцаў, адыгралі найбольш істотную ролю ў гісторыі горада. Асобы выключна адметныя: князь Давыд Гарадзенскі, вялікі князь Вітаўт, кароль Стэфан Баторый, гарадзенскі стараста Антоній Тызенгаўз, навуковец Жан-Эмануэль Жылібер…
Далей
|
№ 26 / 1152 за 2014-06-28
Што кожны пранёс “Праз усю вайну”…
Чатыры гады таму я распавядаў на старонках “Культуры” пра тое, як рэагавалі слухачы ў 1980-я на песні з праграмы “Через всю войну” ансамбля “Песняры”, у прыватнасці — на пранізлівую кампазіцыю “Міша Камінскі”, якую мне давялося выконваць. Былі і слёзы пасля канцэртаў, і ўспаміны, і шчырая ўдзячнасць… Ці змянілася штосьці ва ўспрыняцці такіх твораў за трыццаць гадоў з часу іх стварэння?
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
Спадчына Скарыны: якія захады варта зрабіць?
Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася знакавая падзея ў культурным жыцці нашай краіны — грамадскасці былі прадстаўлены першыя пяць тамоў факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.
Далей
|
№ 24 / 1150 за 2014-06-14
“Кропка адліку”
2014-ты для нацыянальнага кінамастацтва — юбілейны: дзевяносты. Шчыра скажам, не хацелася б, каб у гэты год усё абмежавалася толькі ўрачыстым пасяджэннем у Дзень беларускага кіно 17 снежня і стандартным узнагароджаннем работнікаў кінагаліны. Так, пагаджуся, момант для айчыннага кінамастацтва зараз несвяточны. Прамежкавы. “Беларусьфільм” набывае новае аблічча, а айчынныя кінематаграфісты пакуль выношваюць планы ператварэння яго ў Нью-Галівуд. І, у адсутнасці сучасных шэдэўраў, кіназнаўцы звярнуліся да багатай спадчыны нашага кіно.
Далей
|
На тым сяброўства грунтавалася…
Значным падмуркам для майго станаўлення як беларускамоўнага чалавека сталася знаёмства і сяброўства з журналістамі Іванам Стадольнікам ды Германам Кірылавым. З імі я працаваў у полацкай газеце “Сцяг камунізму”, куды на пасаду карэктара мяне, рабочага завода шкловалакна, паклікаў колішні рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш.
Далей
|
Крытык пра крытыку: па-філасофску
Боль мой — пра навуку і мастацтва. Сёння так склалася, што на адным баку засталася сухая навука пра мастацтва, на другім — рэклама тых або іншых яго з’яў. А крытыка, маўляў, зжыла сябе. Але так не павінна быць! Грамадству патрэбны і гламурныя выданні, і навуковыя, як з вузкім колам аўтараў, так і з шырокім. Я заўсёды марыў, каб у Беларусі быў сур’ёзны, элітарны часопіс пра мастацтва, адпаведны патрабаванням Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК), дзякуючы чаму там маглі б з’яўляцца найноўшыя навуковыя распрацоўкі, а мастацкая крытыка была б на найвышэйшым узроўні і дапаўняла б навуку.
Далей
| |
№ 23 / 1149 за 2014-06-07
Нефарматны “лапаць”, які скінуўся даўно...
Даруйце за спознены глядацкі водгук, але ўсё думаецца мне пра фільм "Талаш", зняты колькі гадоў таму на "Беларусьфільме". Таму як жыхар мясцін, дзе адбываецца дзея твора Якуба Коласа і, адпаведна, фільма, хачу выказаць сваё бачанне гэтай экранізацыі.
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
Такімі я ўбачыў краснапальчан…
Уладзімір Галак, каардынатар руху тэатраў “Дзверы”, прапанаваў мне паўдзельнічаць у краснапольскім Міжрэгіянальным фестывалі-свяце “Тэатральныя вечарыны”. Мы пазнаёміліся з кіраўніком фестывалю Паўлам Шаўляковым, які прапанаваў мне не толькі выступіць з семінарам па сучаснай драматургіі, але і паказаць у рамках форуму спектаклі эксперыментальнага тэатра “Галава-Нага”, якім я кірую. Маўляў, сказаў ён мне, гэта вельмі важна прадстаўляць у рэгіёнах не адно традыцыйнае, але і эксперыментальнае мастацтва.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
Змагацца за чытача? Ёсць варыянты!
Нядаўна глядзела тэлеперадачу, у якой дзве беларускія літаратаркі і адзін даволі вядомы паэт разважалі над тым, як зрабіць айчынную літаратуру папулярнай за мяжой. І быццам бы ўсё слушна было ў іх развагах… Але адно пытанне не давала мне спакою, а менавіта: калі яны такія абазнаныя ў пытаннях распаўсюджання ды папулярызацыі літаратуры, то чаму б ім не пачаць з уласных твораў? Чаму б не зрабіць так, каб людзі чыталі і гаварылі пра тое, што яны пішуць самі? І не толькі за мяжой, але і тут, у Беларусі?..
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|