На маю думку... № 44 / 1327 за 2017-11-04
Бронза есці не просіць
Не так даўно на станцыі метро “Плошча Леніна” мне трапіў на вока чалавек, які азіраўся па баках так, нібыта шукаў дапамогі. Ён стаяў побач з вялікім скульптурным партрэтам Леніна работы Анікейчыка. Замежнік, на выгляд гадоў 35 — 40, знешнасць не еўрапейская (хутчэй за ўсё жыхар Індастана ці блізкага да яго рэгіёна). Мне падумалася, што зараз ён запытаецца, як праехаць у патрэбны яму пункт горада. Але сустрэўшыся са мной вачыма, ён працягнуў мне смартфон і з лёгкім акцэнтам сказаў: “Сфотографируйте меня, пожалуйста, рядом с Лениным”. Потым памаўчаў і дадаў “Рядом с товарищем Лениным”. Па тым, з якім сур’ёзным выглядам ён пазіраваў для здымка — нібыта стаяў у каравуле каля Маўзалея — было зразумела, што для яго гэтая дзея не іначай як сакральная.
Далей
|
Гуліверы і ліліпуты
У першую чаргу, трэба заўсёды памятаць, што савецкі праект — гэта праект мадэрнісцкі, дзе мэта мастака — не “лакаваць” рэчаіснасць, не павучаць класава непаўнавартасных, не прышчапляць ім марксісцкія каштоўнасці, а будаваць новы свет. Не прыстасоўвацца, не абслугоўваць, не чакаць ушанаванняў, прывілеяў, грошай, а менавіта — тварыць. Не калажыраваць іранічна, не пакорліва фіксаваць рэальнасць, не эстэтычна медытаваць, а экстатычна ўспрымаць наваколле, асэнсоўваць, трансфармаваць, ствараць. Без такой устаноўкі існаванне мастацтва і ў мастацтве для мяне бессэнсоўнае.
Далей
|
Паранены “Аўрорай”
Усё, што я напішу, хтосьці ўжо напісаў. Але хочацца ад свайго імя. Нашчадкам, так бы мовіць, на навуку. Я вырас у Савецкім Саюзе, але ніколі не быў прыхільнікам савецкага сацыялізму, калі словы не супадаюць з думкамі, а тым больш — са справамі. Акцябрацтва свайго не памятаю, хоць значок-зорачку з маленькім, але ўжо Леніным можна пры жаданні адшукаць сярод маіх патрэбных у гаспадарцы жалезак. А вось піянерскае дзяцінства — нібы і цяпер перад вачыма. З яго і пачаўся мой маўклівы супраціў. Маўчаў не я адзін, маўчала амаль уся краіна. Таго, хто спрабаваў гаварыць, што думае, доўга і ўпарта лячылі.
Далей
| |
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
Шлях у нікуды?
Мяне як чалавека, які шмат гадоў непасрэдна займаецца абаронай аўтарскіх правоў і шукае магчымасці адстаяць айчыннага праваўладальніка, рэальна трывожыць тэндэнцыя, што намецілася ў нашай тэатральнай прасторы. Некаторыя дзяржаўныя ўстановы пачалі ставіць п’есы замежных аўтараў, не падпісаўшы з апошнімі пагадненне на выкарыстанне твора.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
|
“Сэрца” б’ецца
Аргенцінскі мастак Франчэска Басалеці аддаў сваё “Сэрца” Мінску — распісаў будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праца дапоўніла шэраг іншых “Гарадскіх міфаў”, што за апошнія два гады з’явіліся ў сталіцы, дзякуючы стрыт-артэрам з Аўстраліі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Украіны — так вулічнае мастацтва адкрывае Беларусь свету.
Далей
|
Пяць плюсаў самастойных вандровак
Маё ўлюбёнае хобі — разам з сям’ёй вандраваць па Беларусі. Увачавідкі пераканалася, наколькі наша краіна багата на гістарычныя помнікі і таленавітых людзей, якія іх стваралі. Гэтае багацце праз вякі дайшло да нас — і, на жаль, нярэдка руйнуецца літаральна на нашых вачах.
Далей
| |
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
Пэндзаль вінаграду
Не будучы філолагам па прафесіі і не ведаючы, на жаль, беларускай мовы з усёй дасканаласцю, усё ж адчуваю яе да такой ступені, каб дастаткова часта пакутваць ад тых “перлаў”, што цяпер часам прыходзіцца чуць з вуснаў некаторых медыйных асоб, якія думаюць, што размаўляюць на беларускай мове.
Далей
|
№ 25 / 1308 за 2017-06-24
У чым пра бібліятэкараў вы моцна памыляліся
— У сусветнай практыцы стварэнне прафесійных асацыяцый разглядаецца як адна з найважнейшых умоў падтрымання сацыяльнага статусу той ці іншай прафесіі. І калі бібліятэчная супольнасць за мяжой мае дастаткова багаты вопыт у гэтай сферы (напрыклад, яшчэ ў 1927 годзе была заснавана Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый), то наша прафесійнае грамадскае аб’яднанне можна назваць досыць маладым —
16 чэрвеня 2017 года яму споўнілася 25 гадоў.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 47
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|