Твой стыль № 47 / 1069 за 2012-11-24
№ 19 / 1042 за 2012-05-12
"Лайнеры" на гарызонце: імёны і колеры Беларускага тыдня моды
Як немагчыма забыць пунсовую сукенку з калекцыі беларускага дызайнера Наталлі Цуран, так нельга пакінуць па-за ўвагай Беларускі тыдзень моды ("Belarus Fashion Week"), які завяршыўся ў Мінску колькі дзён таму. Больш за 20 дызайнерскіх паказаў, госці з Расіі, Украіны, Грузіі, Польшчы, конкурс маладых дызайнераў "New names", адукацыйная пляцоўка для прафесійнага развіцця і кар'ернага росту - Fashion Study Centre з шэрагам майстар-класаў, паказы дзіцячага адзення, спаборніцтва fashion-блогераў... Ды самае галоўнае - падтрымка Беларускага тыдня моды айчыннымі вытворцамі, што выявілася як у прадстаўленні матэрыялаў, уласнай прадукцыі дызайнерам BFW, так і - першапачаткова - у жаданні стаць часткай моднай падзеі.
Далей
|
№ 25 / 843 за 2008-06-21
Абутак княгіні не пасуе бізнес-лэдзі
Ёсць такое назіранне: калі чалавек вас зацікавіў, вы абавязкова зірнеце на яго абутак. Мабыць, менавіта таму аглядаць цікавую асобу пачынаюць па вертыкалі: з абутку да галавы і назад. Французы нават вывелі формулу: хочаш зразумець, хто перад табой — зірні на прычоску і абутак. Прычоска скажа, што чалавек думае сам пра сябе, а абутак — дагледжаны ці драны, класічны ці эпатажны, чысты ці брудны — што ён сабой уяўляе на самой справе. Так што чырвоны пантофлік на высокай тонкай шпільцы можа расказаць пра яго ўладальніцу больш, чым самы красамоўны расповед.
Далей
|
№ 13 / 831 за 2008-03-29
“Дэтэктывы” 1940-х выходзяць на вуліцы…
Дзевяноста дзевяць працэнтаў мужчын пойдуць на ўсё, каб толькі не пачуць на свой адрас тэрмін “дэндзі”, і зробяць усё магчымае, каб ні ў чым не быць на іх падобнымі. Што там яны робяць? Манікюр? Тады мы, “сапраўдныя” мужчыны, зробім адваротнае: не будзем наогул чысціць пазногці. Яны тры гадзіны выбіраюць тон гальштука? Мы не будзем марнаваць час на гэта — досыць аднаго чорнага ў шэрую крапінку на ўсе выпадкі жыцця...
Мы не заклікаем мужчын быць гэткімі “нарцысамі”, якія клопат пра сваю эстэтычную “абгортку” ставяць за сэнс жыцця. Мы, як заўсёды, за залатую сярэдзіну — за эстэтыку вобраза, за прыгажосць і мастацкі густ, за дагледжанасць і пазітыў. Вясной, калі шэрыя вуліцы і шэрыя паліто настройваюць на сумны лад, гэта літаральна неабходна, каб не паддацца вясновай дэпрэсіі.
Далей
|
№ 5 / 823 за 2008-02-02
Футра на футры і футрам паганяе, альбо У чым сустракаць люты
Ні глабальнае пацяпленне, ні ахова жывёльнага свету і барацьба “зялёных”, ні дарагоўля гэтага матэрыялу, ні шмат іншых знешніх фактараў не вынішчаць са славянскай душы любові да футра. Яна, здаецца, сядзіць глыбока-глыбока, у кодзе генетычных ланцужкоў, і штовосень ды штозіму вырываецца напаверх, як толькі выпадае хоць які-ніякі снег. Дызайнеры гэта ведаюць, таму кожны год падтрымліваюць нашу любоў да футра то па-новаму выстрыжанай норкай, то новымі афарбоўкамі, то штучнымі фактурамі “а-ля мокрая курыца”.
Далей
|
№ 47 / 813 за 2007-11-24
Ідэал — набор ілюзій
Дзеля ілюзіі тонкага стану, пышных грудзей, высокага росту, крохкай шыі заможныя прыгажуні ранейшых стагоддзяў прыносілі сябе ў ахвяру. Нярэдка здаралася, што і літаральна: зацягнуты гарсэт не дазваляў дыхаць на поўныя грудзі і ўпіваўся ў жывот, выгінаў стан, з-за брыжаў немагчыма было паглядзець пад ногі ці нахіліць галаву. І хаця ўсё-такі мы захапляемся партрэтамі Грызельды Сапегі, Лізаветы Сцюарт, Лізаветы Кішкі, сённяшнія жанчыны не згодны на фізічныя пакуты. Яны ведаюць, як зрабіць сваю постаць ідэальнай сродкамі мастацтва.
Далей
|
№ 38-39 / 804-805 за 2007-09-29
Восень у дарослым стылі
Ёсць такі забаўны парадокс: дзеці ў рознаўзроставым грамадстве былі заўсёды, а вось дзіцячае адзенне з’явілася не так даўно. Ды і мы, разглядаючы партрэты, скажам, семнаццатага стагоддзя, не заўсёды можам дакладна сказаць, ці гэта жанчыны на іх, ці маленькія дзяўчынкі. А, можа, гэта і ўвогуле хлопчыкі?..
Далей
|
№ 24 / 790 за 2007-06-16
Самы адказны выбар
Жартуюць, што для вяселля трэба карпатліва і дакладна выбраць толькі дзве рэчы — жаніха і сукенку. Чым бліжэй надыход свята, тым больш складанай часткай аказваецца менавіта апошняе. У дзевяностыя гады, не кажучы ўжо пра папярэднія дзесяцігоддзі, з выбарам сукенкі было значна прасцей — бралі белае і самае прыгожае. Сёння, калі вясельныя аксесуары сталі паўнавартасным бізнесам, які прапануе шырокі спектр тавараў, выбраць модную, арыгінальную, якасную сукенку, якая была б да твару і адпавядала самаму патрабавальнаму густу, не так і лёгка. Аднак, калі разабрацца ў вясельнай модзе і эстэтычных правілах, шопінг нявесты ў выбары самай урачыстай сукенкі ў жыцці ператворыцца з разгубленасці ў прыемны адпачынак.
Далей
|
№ 20 / 786 за 2007-05-19
Вяртанне франтаватага дэндзі?
Да ХІХ стагоддзя самымі вялікімі моднікамі былі мужчыны, але два стагоддзі таму яны вырашылі: няхай жанчыны змагаюцца за прыгажосць, а нам падайце, калі ласка, прдстаўнічы і элегантны касцюм, у якім нам будзе зручней зарабляць грошы. З тых часін мода стала асацыіравацца выключна з жанчынамі, якія, нібы “цэлае мора матылькоў”, ляталі “зіхатлівай хмарай над чорнымі жукамі мужчынскага полу”, як апісваў у “Неўскім праспекце” М. Гогаль. Быць яркім, кідкім для джэнтэльмена з гэтага часу стала дрэнным тонам, а цяперашнія кансерватыўныя мужчыны і ўвогуле адмаўляюцца ад таго, што на іх знешні выгляд хоць нейкім чынам уплывае мода. Хаця, вядома ж, гэта толькі словы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|