Форум № 51 / 1125 за 2013-12-21
Мастацкае ткацтва: што здабылі, што згубілі, куды ідзём?
Не так даўно ў Віцебску сабраліся тэарэтыкі і практыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Наддзвіння і Мінска, каб абмеркаваць сучасны стан ды тэндэнцыі развіцця беларускага мастацкага тэкстылю. У асноўным, гаворка ішла пра тое, што ў дадзеным кірунку складае гонар краіны, а таксама пра лёс і перспектывы габелена, якія выклікаюць у экспертаў найбольшую занепакоенасць. Напрыканцы савецкай эпохі ён, дзякуючы творчым намаганням выдатных мастакоў, першым сярод якіх варта назваць Аляксандра Кішчанку, стаў сапраўдным брэндам Беларусі (хоць слова такога тады яшчэ не ўжывалі). А што ў названай галіне творчасці маем сёння? Не абмінулі ўвагай на сумоўі і іншыя сумежныя спецыялізацыі: батык, лямец, тэкстыльныя аб’екты. Быў закрануты шэраг пытанняў, датычных фарміравання ў Віцебску адметнай школы габелена, падрыхтоўкі кадраў мастакоў-тэкстыльшчыкаў, асэнсавання замежнага досведу, вяртання дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сацыяльнага зместу. Увогуле ж, тэматычны стрыжань “круглага стала” “Сучасны мастацкі тэкстыль: асноўныя праблемы і тэндэнцыі развіцця” можна акрэсліць трыма пытаннямі: якія здабыткі савецкай эпохі мы здолелі захаваць, што згубілі і ў якім напрамку рухаемся. Выказаць свае думкі на гэты конт мы папрасілі трох спецыялістаў, якія не адзін год плённа працуюць у згаданай сферы і ведаюць сітуацыю, так бы мовіць, знутры.
Далей
|
№ 50 / 1124 за 2013-12-14
Тэатр на DVD? Спажыўца яму знайдзі...
Штуршком да напісання матэрыялу сталася самая побытавая з’ява: у крамах і кіёсках “Белсаюздруку” з’явілася серыя часопісаў з кампакт-дыскамі, дзе паслядоўна прэзентуюцца лепшыя балеты Вялікага тэатра ў Маскве ды іншых сцэн былога СССР 30 — 40 гадовай даўніны. Такі цыкл — не адзіны, бо раней з’яўляліся і аўтамабілі, і насякомыя, таксама з асветніцкім дадаткам, і такая “калялітаратурная” серыя, як “Дамы эпохі”, прысвечаная гераіням сусветнавядомых твораў (пагодзімся, далёка не ўсе з пакупнікоў цікавяцца самімі гэтымі творамі). Хутчэй — лялькамі, прыгожа апранутымі ў строі розных эпох. Такім чынам, паступова запаўняецца ніша, на якую маглі б прэтэндаваць і беларускія выдаўцы, распаўсюджваючы нацыянальнае мастацтва. Іншымі словамі, узнікаюць думкі не толькі пра тое, ці маглі б існаваць лялечныя выявы гераінь беларускай класікі, але і ўласна пра балет, а за ім — і пра музыку, іншыя віды мастацтваў. Бо такія серыі разлічаны не адно на аматараў культуры, але і на тых, кім рухае дух калекцыянавання: набыўшы адзін-два асобнікі потым справай гонару становіцца скласці калекцыю цалкам. Сёння працоўныя запісы спектакляў, канцэртаў і іншых праектаў робяць практычна ўсе калектывы, салісты і творцы. Пераважна — для ўнутранага карыстання, каб потым іх перагледзець, зірнуць з боку, папрацаваць над памылкамі, а пры ўдалым выніку зрабіць наклад (звычайна за ўласны кошт), распаўсюджваючы яго ці праз выдавецтва, ці, часцей, у якасці падарункаў.
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
Хто супраць Макса Каржа?
Беларуская музычная тусоўка працягвае спрачацца пра феномен Макса Каржа — 25-гадовага рэпера, які нарадзіўся ў Лунінцы і сабраў у лістападзе аншлагавы канцэрт (13 тысяч гледачоў) у “Мінск-Арэне”. Пакуль заслужаныя і народныя артысты, на жаль, толькі мараць пра такую колькасць людзей на сваіх выступленнях, Корж, на рахунку якога два альбомы, з лёгкасцю, як, прынамсі, падаецца звонку, “рэкрутаваў” спачатку сталічны Палац спорту, а затым і найбуйнейшую закрытую канцэртную пляцоўку краіны. У чым жа загадка Каржа, калі яна ўвогуле існуе? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да айчынных музыкантаў і прадстаўнікоў шоу-бізнесу, а яшчэ —да іх калегі з Украіны, таксама, дарэчы, нашага чалавека (колішні ды-джэй і праграмны дырэктар на шэрагу мінскіх радыёстанцый).
Далей
|
№ 45 / 1119 за 2013-11-09
Шукае працу генератар ідэй! А патрабуецца хто?
Бавіць вольны час студэнт можа па-рознаму, у тым ліку з карысцю для сваёй кар’еры. Нават учарашні абітурыент, а сёння — першакурснік, у стане не толькі авалодваць тэарэтычнымі ведамі — ад універсітэцкіх выкладчыкаў ды падручнікаў, — але і назапашваць досвед працы па вызначанай спецыяльнасці.
Далей
|
№ 40 / 1114 за 2013-10-05
Вялікая беларуская сцяна перад “новай драмай” + усе артыкулы дыскусіі
Тыдзень таму ў Мінску распачаўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Гэты фестываль літаральна за два гады заваяваў сабе імідж аднаго з галоўных тэатральных святаў у краіне. Адметнасць чарговага форуму — у цэлым блоку беларускіх прэм’ер, большасць з якіх была ініцыявана яго арганізатарамі. Падкрэслім, блок фарміраваўся не з таго, што, як кажуць, “пад рукой ляжала”, — “ТэАРТ” сам замаўляў і пастаноўкі, і нават некаторыя п’есы.
Далей
|
№ 39 / 1113 за 2013-09-28
Знайсці паразуменне з фарматам
Відовішчнае адкрыццё, багаты конкурс (71 стужка з 21 краіны) — XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013”, падтрымаўшы рэпутацыю Магілёва як Культурнай сталіцы Беларусі і СНД, вылучыўся маштабам, змястоўнасцю ды кароткасцю.
Далей
|
№ 38 / 1112 за 2013-09-21
Кардыяграма прэстыжу
Тыдзень таму ў Брэсце скончыўся 18-ы Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Ён сабраў 22 калектывы з 13 краін, у тым ліку Азербайджана, Арменіі, Егіпта, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Японіі. За восем фестывальных дзён адбылося ажно 17 майстар-класаў і, галоўнае, — 22 спектаклі (не толькі драматычныя, але і пластычныя, лялечныя, а таксама вулічныя). Яны паказваліся ажно на пяці пляцоўках, іх паглядзела больш як восем тысяч гледачоў.
Жанравая палітра фестывальных паказаў была папраўдзе вельмі размаітай. Але гледачы ад гэтага зусім не разгубіліся: кожны знайшоў тое, што яму па душы. Тым больш, на некаторыя прагляды — вулічныя, на плошчы — білет не патрабаваўся. Дый залы, мяркуючы ўжо па хуткім продажы білетаў, не пуставалі.
Далей
|
№ 37 / 1111 за 2013-09-14
Што не прымае сучасны арт?
Эстафета сусветнай мастацкай сталіцы пераходзіць з горада ў горад па меры правядзення там буйных імпрэз, куды сцякаецца “ўвесь бамонд”. Пачынаючы з 20 верасня гэты пачэсны тытул на месяц займее Масква, дзе пройдзе ўжо пятае па ліку Біенале сучаснага мастацтва. Да выправы туды рыхтуюцца сотні куратараў ды мастакоў з усяго свету — уключна і з Беларуссю.
Далей
|
№ 36 / 1110 за 2013-09-07
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|